wd wp Пошук:

Каралеўства Францыя

Каралеўства Францыя (фр.: Royaume de France) — дзяржава ў Заходняй Еўропе, папярэдніца сучаснай Французскай Рэспублікі. Адна з самых магутных дзяржаў у Еўропе, вялікая дзяржава з часоў позняга Сярэднявечча і Стогадовай вайны. Была таксама ранняй каланіяльнай дзяржавай, са значнымі ўладаннямі ў Паўночнай Амерыцы.

Францыя ўзнікла як Заходне-Франкскае каралеўства ў заходняй частцы імперыі Каралінгаў паводле дагавора ў Вердэне (843). Галіна дынастыі Каралінгаў працягвала кіраваць да 987 года, калі Гуга быў абраны каралём і заснаваў дынастыю Капетынгаў. Тэрыторыя заставалася вядомай як Франкія і яе кіраўнікі як rex Francorumкароль франкаў») яшчэ ў Сярэднявеччы.

Францыя ў Сярэднявечча была дэцэнтралізаванай, феадальнай дзяржавай. У Брэтані і Каталоніі (цяпер частка Іспаніі) улада французскага караля амаль не адчувалася. Латарынгія і Праванс былі часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі, а не Францыі. Першапачаткова заходнефранкскія каралі выбіраліся свецкімі і царкоўнымі магнатамі, але рэгулярная каранацыя старэйшага сына кіруючага караля ў час жыцця бацькі ўсталявала прынцып мужчынскага першародства, які стаў кадыфікаваным у салічным законе. У часы позняга Сярэднявечча, каралі Англіі прэтэндавалі на французскі прастол, у выніку чаго адбыўся шэраг канфліктаў, вядомых як Стогадовая вайна (1337—1453). Пасля Францыя імкнуліся распаўсюдзіць свой уплыў у Італіі, але пацярпела паражэнне ад Іспаніі ў італьянскіх войнаў (1494—1559).

Францыя ў пачатку сучаснай эпохі станавілася ўсё больш цэнтралізаванай, французская мова пачала выцясняць іншыя мовы са службовага карыстання, і манарх пашырыў сваю абсалютную ўладу, хоць і ў адміністрацыйнай сістэме (старога рэжыму), ускладненай гістарычнымі і рэгіянальнымі парушэннямі ў сферы падаткаабкладання, прававой, судовай і царкоўнай сферах, а таксама мясцовымі прывілеямі. Рэлігійна Францыя была падзелена на каталіцкую большасць і пратэстанцкую меншасць, гугенотаў. Пасля серыі грамадзянскіх войнаў, рэлігійных войнаў (1562—1598), гугеноты атрымалі некаторыя правы паводле Нанцкага эдыкта. Францыя прад’явіла правы на вялікя абшары Паўночнай Амерыцы, вядомыя пад агульнай назвай Новая Францыя. Войны з Вялікабрытаніяй прывялі да страты значнай часткі гэтай тэрыторыі ў 1763 годзе. А французская інтэрвенцыя ў час Вайны за незалежнасць ЗША дапамагла забяспечыць незалежнасць новай дзяржавы — Злучаных Штатаў Амерыкі.

Французскае каралеўства прыняло пісьмовую канстытуцыю ў 1791 годзе, але праз год каралеўства было ліквідавана, на яе месцы паўстала Першая французская рэспубліка. Манархія была адноўлена ў 1814 годзе і праіснавала, калі не лічыць час Ста дзён у 1815 годзе — да французскай рэвалюцыі 1848 года.

Літаратура

Спасылкі

Гісторыя Францыі

Дагістарычная Францыя

Антычнасць
Рымская Галія (220 да н.э.481)

Сярэдневяковая Францыя
Дынастыі:
Меравінгі (481751)
Каралінгі (751987)
Капетынгі (9871328)
Валуа (13281589)
Бурбоны (15891792, 18141848)

Дарэвалюцыйная Францыя
Саслоўная манархія ў Францыі (13021614)
Французскі абсалютызм (16431789)

Сучасная Францыя
Французская рэвалюцыя (17891799)
Першая рэспубліка (17921804)
Першая імперыя (18041814)
Рэстаўрацыя Бурбонаў (18141830)
Ліпеньская манархія (18301848)
Другая рэспубліка (18481852)
Другая імперыя (18521870)
Трэцяя рэспубліка (18701940)
Парыжская камуна (1871)
Рэжым Вішы (19401944)
Часовы ўрад (19441946)
Чацвёртая рэспубліка (19461958)
Пятая рэспубліка1958)

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Каралеўства Францыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1792 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 843 годзе