Карабо́ва[1] (трансліт.: Karabova, руск.: Коробово) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Верхнякрывінскага сельсавета.
У 1931—1954 гадах цэнтр Ганкавіцкага сельсавета. Да 2004 года вёска ўваходзіла ў склад Рубежскага сельсавета[2].
Згадваецца ў 1758 годзе як цэнтр маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ[3].