wd wp Пошук:

Верхнякрывінскі сельсавет

Верхнякры́вінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Верхняе Крывіна.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Бікложскі сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Бікложа. 8 мая 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ржаўка. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бешанковіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1957 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Бараўцы, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна і Крывое Сяло)[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Бешанковіцкага сельсавета перададзены 25 населеных пунктаў (Асінаўка, Бараўцы, Бараўцы-Крывіна, Верхняе Крывіна, Дабрыгоры, Дубавое, Дубраўка, Кошчава, Красныя Буднікі, Крывіна, Крывое Сяло, Макаравічы, Малое Крывіна, Малыя Маскалёнкі, Мікіцёнкі, Навумаўка, Новыя Ранчыцы, Паліцы, Пірагі, Пліскунова, Рудыя, Русілкі, Стары Марыянфельд, Старыя Ранчыцы і Хмяльнік), з Рубежскага сельсавета — вёска Буднікі, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Верхняе Крывіна[2]. 9 ліпеня 1965 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Бешанковіцкага пассавета перададзены вёска Ніжняе Крывіна, жылыя пасёлкі «Сельгастэхнікі», ветлячэбніцы, лясніцтва і льнозавода[3]. 26 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Рубежскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Асавец, Хізава, Шаламы і Шчыпцы)[4]. 7 жніўня 1979 года сельсавет перайменаваны ў Верхнякрывінскі[5]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рубежскага сельсавета (15 населеных пунктаў: Галыні, Ганкавічы, Гарбачы, Гракава, Дубкі, Застарынне, Заходна, Казінае Сяло, Карабова, Малыя Галыні, Пажарышча, Раманава, Рубеж, Целяпні і Целяпы)[6].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2035 чалавек[7], з іх 95,6 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 9.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  4. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Решение Витебского областого Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Верхнякрывінскі сельсавет