wd wp Пошук:

Капліца Трох Свяціцеляў

Капліца Трох Свяціцеляў — капліца ў Львове. З’яўляецца часткай ансамбля Успенскай царквы, размешчанага на рагу вуліц Падвальнай і Рускай. Размешчана ва ўнутраным двары (уваход — праз браму суседняга дома), у куце паміж храмам і званіцай (вежай Карнякта). Прылягае да паўночнага фасаду царквы.

Гісторыя

Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 15781591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 18461847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў.

Апісанне

Шыльда над уваходам у капліцу
Інтэр’ер
Партал

Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.

Комплекс інтэр’ернай дэкору ўключае скульптурнае афармленне купальных скляпенняў (XVII ст.).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Збудаванні Украіны ў стылі рэнесанс
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·З’явіліся ў 1591 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·1591 год у Еўропе
Катэгорыя·Храмы Трох Свяціцеляў
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Львова
Катэгорыя·Капліцы Украіны
Катэгорыя·Руская вуліца (Львоў)