wd wp Пошук:

Канстанцін Карнякт

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карнякт. Канстанці́н Карня́кт (1517 ці 1520, Рэтымнан — 1 верасня 1603) — грэчаскі купец, львоўскі патрыцый і мецэнат, адзін з лідараў львоўскага праваслаўя.

Біяграфія

Канстанцін Карнякт нарадзіўся ў 1517 ці 1520 годзе ў горадзе Рэтымнан на востраве Крыт. Глебу для фінансавага і палітычнага аўтарытэту Канстанціна ў Львове стварыў яго старэйшы брат Міхаіл, які ўвесь час жыў у горадзе з 1545 да 1563 года, займаючыся гандлем усходнімі таварамі. Канстанцін Карнякт пераехаў спачатку ў Малдову і стаў вазіць у Львоў на продаж віно, шоўк і бавоўну.

25 сакавіка 1566 года па дэкрэце польскага караля Канстанцін Карнякт атрымаў дазвол на свабодны гандаль усходнімі вінамі ў гарадах Рэчы Паспалітай. З 1570 года ён пасяліўся ў Львове, у 1576 годзе дамогся каралеўскай граматы на права збірацб мыту на рускіх землях каралеўства — на Валыні, Кіеўшчыне, Падолле, Падляшша, Холмшчыне і ў Галіцыі. Ён падаваў магнатам і шляхце пазыкі пад заклад маёнткаў, у 1571 атрымаў дваранства сам і набыў гарадок Кулікаў і дзясятак вёсак.

Не пазней за 1569 год ён стаў членам праваслаўнага брацтва. У 1586 годзе Карнякт стаў адным з дванаццаці членаў-заснавальнікаў Львоўскага Успенскага праваслаўнага брацтва. Па просьбе канстанцінопальскага патрыярха Ераміі II ў 1572 годзе. К. Карнякт матэрыяльна падтрымаў будаўніцтва званіцы і царквы Успення Прасвятой Багародзіцы. Ён падтрымліваў брацкія школу і друкарню, аплачваў судовыя расходы падчас праваслаўных мяшчан супраць львоўскага магістрата, які кантраляваўся каталікамі. Канстанцін Карнякт фінансаваў дзейнасць праваслаўнай фракцыі варшаўскага сойма.

На львоўскай плошчы Рынак ён у 1580 годзе ім быў пабудаваны ўласны палац у стылі рэнесансу, адзін з найпрыгажэйшых будынкаў у горадзе. У канцы XVІ стагоддзя К. Карнякт лічыўся найбагацейшым мяшчанінам Львова. Ён узяў шлюб у 1575 годзе з Ганнай Дзедушыцкай (памерла ў 1616 годзе), прадстаўніцай аднаго з самых уплывовых родаў польска-літоўскай дзяржавы. У шлюбе меў дочак і двух сыноў — Канстанціна і Аляксандра.

У канцы жыцця жыцця Канстанцін Карнякт пасяліўся ў сваім прыгарадным маёнтку. Ён памёр 1 жніўня 1603 годзе і быў пахаваны ў крыпце праваслаўнай Успенскай царквы, пабудаванай на яго сродкі. Паводле яго завяшчання, Стаўрапігіяльнае брацтва атрымлівала прыбыткі ад яго маёнтка ў прыгараднай вёсцы Збоішча.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1517 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Львове
Катэгорыя·Памерлі ў 1603 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Львове
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іракліяне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гісторыя Львова