wd wp Пошук:

Вежа Карнякта

Вежа Карнякта

Вежа Карня́кта — помнік архітэктуры ў Львове (Украіна), частка ансамбля Успенскай царквы. Знаходзіцца на вуліцы Падвальная, 9.

Вежа пабудавана як званіца Успенскай царквы, выконвала ролю абароннай вежы падчас аблогі і дазорнага пункта пажарнай варты. Пабудавана па праекце архітэктара П. Барбона пры ўдзеле П. Рымляніна ў 15721578 гадах на сродкі грэчаскага купца Канстанціна Карнякта.

Вежа першапачаткова мела тры розных па вышыні ярусы і трохступеністае шатровае завяршэнне. У 1672 падчас турэцкай аблогі званіца пацярпела ад пажару. Была адбудавана ў 1695 архітэктарам П. Беберам, які дабудаваў яшчэ адзін ярус і сучаснае барочнае завяршэнне з чатырма вітымі абеліскамі па вуглах.

Будынак выканана з каменя, квадратны ў плане, у аздабленні выкарыстана паліхромія. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі тасканскага ордара з чырвонымі арачнымі міжаконнямі. Вышыня ярусаў паступова памяншаецца, а дакладныя прапарцыйныя суадносіны надаюць званіцы складнасць і вытанчанасць.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Культавыя збудаванні Львова
Славутасці Львова
Фартыфікацыі Львова
Вежы Украіны