wd wp Пошук:

Канфлікт у Ароміі

Канфлікт у Ароміі — ваеннае супрацьстаянне паміж урадам Эфіопіі і нацыяналістычнымі рухамі народа арома. Канфлікт быў выкліканы забаронай манархічнага рэжыму Хайле Селасіе I на выкарыстанне мовы арома ў сферы адукацыі і ў адміністрацыйных пытаннях[8][9][10], а таксама дамінаваннем народа амхара[11][12][13]. Непасрэднай падставай да пачатку ўзброенай барацьбы стаў разгон уладамі грамадскага руху «Асацыяцыя самадапамогі Меха і Тулама»[14].

Дзейнасць груповак

ФВА (1973—2018)

У 1973 годзе быў створаны Фронт вызвалення Арома (ФВА), які пачаў ўзброеную барацьбу супраць Хайле Селасіе I, а пасля яго падзення змагаўся з рэспубліканскімі рэжымамі. Першапачаткова баевікі дзейнічалі ў гарах Чэрчар[15]. У канцы жніўня 1974 года атрады паўстанцаў пакінулі свой апорны пункт у гарах і прасунуліся бліжэй да Гелемсо[16]. У той жа час ФВА даў свой першы буйны бой урадавай арміі (Бітва пры Тыро), які аднак скончыўся разгромам для баевікоў[17].

У 1980-х гадах колькасць групоўкі перавысіла 10 000 чалавек. Апалчэнцы былі дрэнна абсталяваны ў параўнанні з іншымі паўстанцкімі групоўкамі ў Эфіопіі таго часу, такімі як Фронт вызвалення народа Эрытрэі і Народны фронт вызвалення Тыграя[18]. Урад Эфіопіі выкарыстаў супраць мяцежнікаў тактыку «выпаленай зямлі», падпальваючы вёскі і уладкоўваючы масавыя расправы над мірным насельніцтвам. Армія ажыццявіла некалькі паспяховых засад і аперацый супраць баевікоў, ліквідаваўшы шэраг вядомых дзеячаў ФВА[19].

У 1990-я ўлады нанеслі сур’ёзнае паражэнне ФВА, што вымусіла групоўку перайсці ад класічнай тактыкі да партызанскай вайны[20]. У канцы 1990-х гадоў большасць лідараў паўстанцаў пакінула Эфіопію. Раёны, якія раней кантраляваліся апалчэнцамі, былі захоплены ўрадавай арміяй[21].

Пасля эрытрэйска-эфіопскай вайны 1998—2000 гадоў ФВА перамясціў сваё кіраўніцтва і штаб-кватэру ў Эрытрэю, чый урад пастаўляў зброю і займаўся ваеннай падрыхтоўкай мяцежнікаў[22].

ІФВА (1985—2000)

У 1985 годзе быў заснаваны Ісламскі фронт вызвалення Ароміі (ІФВА). Першапачаткова групоўка вяла барацьбу супраць Дэрг і ФВА, а затым з 1991 — Народным фронтам вызваленняя Тыграя, якія захапілі ўладу ў краіне. Сутыкненні былі выкліканыя меркаванымі актамі сабатажу і агрэсіі тыграйцаў у дачыненні да арганізацыі.

Супрацьстаянне пачалося 18 студзеня 1992 года, калі два лідара ІФВА, Шэйх Абдэль Рахман Юсуф і Ізэльдян Махамед Ахмед, былі забіты лаялістамі ў Дырэ-Дауа. Яшчэ пяць чалавек былі паранены. Уласьі заявілі, што апалчэнцы не спынілт машыну на кантрольна-прапускным пункце і адкрылі агонь па сілавіках. Па сцвярджэннях групоўкі, здарэнне была спланаванай засадай.

У адказ на гэты і іншыя інцыдэнты баевікі пачалі ўзброеныя напады на эфіопскіх сілавікоў.

Упачатку 2000-х арганізацыя адмовілася ад ваеннай барацьбы і стала палітычнай партыяй[23].

25 ліпеня 2000, пасля пяці дзён перамоваў, ФВА і ІФВА падпісалі мірнае пагадненне, паклаўшы канец 20-гадовай міжфракцыйнай вайне[24].

ФПАЭ (2004)

У 2004 годе з тэрыторыі рэгіёну Гамбела ў Аромію ўварвалася групоўка «Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі» (ФПАЭ). Мяцежнікі пачалі набегі на Аромію пры актыўнай падтрымцы Эрытрэі. Аднак маштабы гэтых рэйдаў былі абмежаваныя, так як ФПАЭ не карыстаўся падтрымкай народа арома, нягледзячы на тое, што ў ім былі некаторыя прадстаўнікі народнасці[1].

ВАА (2018—2021)

У красавіку 2018 года групоўка «Фронт вызвалення Арома» заключае мірнае пагадненне з уладамі. Аднак частка членаў арганізацыі не прызнала дагавор і прадоўжыла ўзброеную барацьбу, стварыўшы «Вызваленчую армію Арома» (ВАА)[25]. Да красавіка 2020 года байцы гэтага руху забілі 700 мірных жыхароў[26][27].

У 2021 годзе супраць аромскіх баевікоў выступіла 22-я дывізія эрытрэйскай арміі, якая аказвала падтрымку ўладам Эфіопіі[28]. Увосень паўстанцы пераходзяць да актыўных наступальных дзеянняў. 31 кастрычніка яны бяруць Камісі і неўзабаве злучаюцца са сваімі тыграйскімі саюзнікамі блізу Камбольчы[4].

Зноскі

  1. 1 2 WRITENET (2004), стр. 8.
  2. Ethiopia claims Eritrea behind Oromo protests but activists warn against ‘state propaganda’ (нявызн.), International Business Times UK (26 February 2016).
  3. Ethiopia Alleges Oromo Protesters Receiving Support From Egypt (нявызн.), Bloomberg (10 October 2016).
  4. 1 2 Tigrayan and Oromo forces say they have seized towns on Ethiopian highway (нявызн.) (1 лістапада 2021).
  5. Ethiopia Military Strength (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 14 July 2017.
  6. Østebø, 2011: 289
  7. UCDP Conflict Encyclopedia: Ethiopia (нявызн.) (недаступная спасылка). Uppsala Conflict Data Program. Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 201612 January 2016. Праверана 11 лістапада 2021.
  8. Oromo children’s books keep once-banned Ethiopian language alive. https://www.theguardian.com/education/2016/feb/14/oromo-childrens-books-keep-once-banned-ethiopian-language-alive. Retrieved on February 14, 2016.
  9. Language & Culture. https://nalrc.indiana.edu/doc/brochures/oromo.pdf. Retrieved on 2021-02-22.
  10. ETHIOPIANS: AMHARA AND OROMO. January 2017. https://iimn.org/publication/finding-common-ground/minnesotas-refugees/africa/ethiopians-amhara-oromo/#:~:text=More%20than%2075%20ethnic%20groups,between%20the%20Amhara%20and%20Oromo.. Retrieved on 2021-02-22.
  11. OROMO CONTINUE TO FLEE VIOLENCE. September 1981. https://www.culturalsurvival.org/publications/cultural-survival-quarterly/oromo-continue-flee-violence. Retrieved on 2021-02-22.
  12. Country Information Report ethiopia. August 12, 2020. https://webcache.googleusercontent.com/search?q=cache:13tTUHBnsnUJ:https://www.dfat.gov.au/sites/default/files/country-information-report-ethiopia.docx+&cd=6&hl=en&ct=clnk&gl=au. Retrieved on August 12, 2021.
  13. Ethiopia. Status of Amharas. March 1, 1993. https://www.refworld.org/docid/3ae6a6077.html. Retrieved on February 22, 2021.
  14. Adejumobi, Saheed (2007). History of Ethiopia. United States of America: Greenwood Publishing Group. pp. 112. ISBN 978-0-313-32273-0. https://archive.org/details/historyethiopia00adej.
  15. Insurrection and invasion in the southeast, 1963-78 (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 снежня 20162016-12-26. Праверана 11 лістапада 2021.
  16. (нявызн.) .
  17. ARREST OF OROMO INSURGENT LEADERS (нявызн.). Wikileaks (14 сакавіка 1975). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018.
  18. Evil Days: 30 Years of War and Famine in Ethiopia. United States of America: Africa Watch. 1991. ISBN 1-56432-038-3.
  19. Evil Days: 30 Years of War and Famine in Ethiopia. United States of America: Africa Watch. 1991. ISBN 1-56432-038-3.
  20. Refugees, United Nations High Commissioner for. Refworld | Chronology for Oromo in Ethiopia (нявызн.). Refworld. Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019.
  21. Genocide against the Oromo people of Ethiopia? (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 20112011-07-27. Праверана 11 лістапада 2021.
  22. Statement of the OLF regarding new faction (нявызн.). OLF. Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2016.
  23. Encyclopedia of the Peoples of Africa and the Middle East, by Jamie Stokes and Anthony Gorman, at Google Books
  24. Oromo groups agree a common front (нявызн.), IRIN (4 August 2000).
  25. Ethiopia: The Oromo Liberation Front is not a terrorist organisation (нявызн.) (27 July 2021).
  26. Guji Oromo need freedom from liberators (нявызн.) (3 August 2020).
  27. Worsening violence in western Ethiopia forcing civilians to flee (нявызн.) (20 March 2021).
  28. Report: ‘Eritrean troops despatched to Oromia’ (нявызн.). Eritrea Hub (22 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Войны Эфіопіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Грамадзянскі канфлікт у Эфіопіі
Катэгорыя·Міжэтнічныя канфлікты