wd wp Пошук:

Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі

Фронт патрыётаў адзінства Эфіопіі, ФПАЭ — эфіопская ўзброеная групоўка і палітычная партыя. Мэтай арганізацыі з’яўляецца стварэнне «ўнітарнай, мірнай і інклюзіўнай Эфіопіі», а таксама знішчэнне сістэмы этнічнага федэралізму.

Была сфарміравана ў 1993 годзе былымі чыноўнікамі Дэрг. Дзейнічала пераважна ў рэгіёне Гамбела. Атрымлівала падтрымку ад уладаў Эрытрэі і Паўднёвага Судана. З дня свайго ўзнікнення вяла барацьбу супраць рэжыму РДФЭН, але ў 2012 годзе заключыла з уладамі пагадненне аб спыненні агню, а ў 2016 годзе афіцыйна спыніла ўсю антыўрадавую дзейнасць. Паралельна ўдзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Паўднёвага Судана.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1993 годзе
Катэгорыя·Палітычныя партыі Эфіопіі
Катэгорыя·Нацыяналістычныя партыі
Катэгорыя·Узброеныя групоўкі ў Эфіопіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных