wd wp Пошук:

Арома

Арома — народ групы кушытаў, адзін з 2-х асноўных народаў Эфіопіі. Жывуць таксама на поўначы Кеніі. Падзяляюцца на рэгіянальныя і племянныя групы: тулама (цэнтр Эфіопіі), меча, ілу-бабур (захад), арсі, іту, ноле, джарсо, ала, бабіле (паўднёвы ўсход), борана (поўдзень). Адносяцца да эфіопскай пераходнай расы. Гавораць на мовах арома ўсходняй кушыцкай групы афразійскай сям’і. Агульная колькасць (2014 г.) - 31 303 289 чал.[1]

Традыцыйныя заняткі — пашаннае і ручное земляробства (у раёне г.Харэр з выкарыстаннем ірыгацыі) і жывёлагадоўля (буйны і дробны рагаты скот, аслы, коні), на паўднёвым усходзе і поўдні ёсць групы качавых і паўкачавых скатаводаў.

Літаратура

Зноскі

  1. People Cluster: Oromo
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Народы Афрыкі
Катэгорыя·Народы Кеніі
Катэгорыя·Народы Эфіопіі