wd wp Пошук:

Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Галкоўскі.

Канстанцін Міхайлавіч Галкоўскі (літ.: Kostantinas Galkauskas; 16 чэрвеня 1875, Вільня — 20 лютага 1963, Вільнюс) — літоўскі і беларускі кампазітар , дырыжор і педагог. Народны артыст ЛітССР (1955)[1].

Біяграфія

Рыгор Шырма і Канстанцін Галкоўскі разам з маладымі беларускімі літаратарамі, 1920-я

Паводле паходжання беларус. Бацька яго паходзіў з Магілёўшчыны, а маці — з Міншчыны. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1908)[1], вучань М. Рымскага-Корсакава, А. Глазунова, А. Лядава. Яго дыпломнай працай была трохактовая опера «Цыганы» па паэме А. Пушкіна. За гэтую дыпломную працу, як прыгадваў Рыгор Шырма, Канстанціну Галкоўскаму педагагічная рада кансерваторыі ў 1908 годзе прысудзіла залаты медаль. З 1908 года на педагагічнай працы, з 1945 года ў кансерваторыі[1]. Прафесар Літоўскай кансерваторыі.

Па вайне кантактаваў з тымі са старэйшага пакалення беларусаў, хто жыў у Вільні і не быў рэпрэсаваны. З Беларусі часта да яго заязджалі Максім Танк, Рыгор Шырма. У 1959 годзе ў яго гасціў беларускі пісьменнік і перакладчык Алесь Траяноўскі.

Творчасць

Апрацоўка народнай песні з Ашмянскага павета «Вецер вее»

Аўтар многіх твораў заснаваных на беларускім фальклоры, музыкі рамансаў і хораў на вершы беларускіх паэтаў Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, Зм. Бядулі, К. Буйло, апрацовак народных песень і народных харавых сюіт «Дуда» і «Каханне» (апошняя з сімфанічным аркестрам)[1].

Апрацоўкі і арыгінальныя хары Галкоўскага ўваходзяць у рэпертуар Дзяржаўнай харавой капэлы БССР[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Галковский (Галкаускас) Константин Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 135. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Музычныя педагогі СССР
Катэгорыя·Дырыжоры Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1875 годзе
Катэгорыя·Памерлі 20 лютага
Катэгорыя·Кампазітары СССР
Катэгорыя·Дырыжоры паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Дырыжоры СССР
Катэгорыя·Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
Катэгорыя·Кампазітары Літвы
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 чэрвеня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Народныя артысты Літоўскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Музычныя педагогі Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі