wd wp Пошук:

Алесь Траяноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Траяноўскі. Алесь Траяноўскі (22 верасня 1925, х. Уздымач, Слуцкі раён, Мінская вобласць — 18 сакавіка 2005, Мінск, БССР) — беларускі пісьменнік, перакладчык, крытык, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка Пятра Іванавіча Траяноўскага. У час Вялікай Айчыннай вайны з верас. 1942 па ліп. 1944 — партызан брыгады імя Чапаева, з ліп. 1944 — на 3-м Беларускім і 3-м Украінскім франтах, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі (1946) працаваў на розных пасадах у Мінску. Скончыў Маскоўскі гісторыка-архіўны інстытут (1959). У 1955—1962 — літсупрацоўнік шматтыражнай газеты «Западная трасса» (Беларускае ўпраўленне грамадзянскай авіяцыі). У 1962—1982 — літсупрацоўнік, загадчык аддзела літаратуры і мастацтва газеты «Звязда», у 1983—1986 — намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва Беларусі». Член СП СССР (з 1990).

Памёр 18 сакавіка 2005 года ў плябані Чырвонага касцёла ў Мінску[1]. Пахаваны на Кальварыйскіх могілках[2].

Творчасць

Дэбютаваў артыкуламі на літаратуразнаўчыя тэмы у 1957 у перыядычным друку. Працуе ў галіне мастацкага перакладу з 1960. Перакладае з верхнялужыцкай, ніжнялужыцкай, кашубскай, польскай і ўкраінскай моў. Адзін з укладальнікаў і перакладчыкаў, аўтар прадмовы і каментарыяў да анталогіі паэзіі лужыцкіх сербаў «Там, дзе Шпрэвя шуміць» 1969). У яго перакладах на беларускую мову выйшлі анталогія кашубскай паэзіі «За даляглядам край Сталемаў» (1980), аповесць Ю. Брэзана «Чорны млын» (1984). Пераклаў шэраг твораў І. Франка, П. Тычыны, Я. Барта-Цішынскага, Ю. Брэзана, К. Лоранца, А. Лаймінг і інш.

Узнагароджаны медалямі.

Зноскі

  1. Родам з Уздымача. Да 90-годдзя Алеся Траяноўскага
  2. 80 пахаванняў выбітных беларусаў, якія варта наведаць на Дзяды Архівавана 29 студзеня 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Перакладчыкі на беларускую мову
Катэгорыя·Пахаваныя на Кальварыйскіх могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 верасня
Катэгорыя·Літаратуразнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слуцкім раёне
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Перакладчыкі з кашубскай мовы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі МДГАІ
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі