wd wp Пошук:

Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай

Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавайукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя

Вучэльня ўтворана як кансерваторыя ў 1913 годзе на базе музычнага вучылішча, заснаванага ў 1897 годз Адэскім аддзяленням Рускага музычнага таварыства. Заснавальнікам кансерваторыі быў выбітны польскі кампазітар, дырыжор і педагог Вітольд Малішэўскі (1873-1939), вучань Мікалая Рымскага-Корсакава і Аляксандра Глазунова і настаўнік Мікалая Вілінскага і Вітольда Лютаслаўскага.

У 1923 годзе установа была падзелена на музычны інстытут і тэхнікум, якія ў 1928 годзе зноў былі аб’яднаны ў музычна-драматычны інстытут імя Людвіга ван Бетховена. У 1934 годзе Адэская кансерваторыя адноўлена ў папярэдняй форме. У 1950 годзе ёй прысвоена імя выбітнай опернай спявачкі Антаніны Няжданавай. У 1960-х гадах быў пабудаваны дадатковы чатырохпавярховы будынак на 40 навучальных класаў і новы студэнцкі інтэрнат. У 1970 годзе ў зале кансерваторыі быў усталяваны арган нямецкай фірмы “Зауэр”. 8 мая 2012 года ўказам Прэзідэнта Украіны акадэміі прысвоены статус нацыянальнай.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·1913 год ва Украіне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1913 годзе
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адэская нацыянальная музычная акадэмія імя А. В. Няжданавай