wd wp Пошук:

Каноплі пасяўныя

Коноплі пасяўныя[3] (Cannabis sativa) — аднагадовая расліна з роду каноплі сямейства каноплевых.

Назва

Каноплі пасяўныя, каноп’е[4], канапля[5], калапні[6][7], канапель, пласконне[8][9][10].

Батанічнае апісанне

Двухдомная травяністая расліна вышынёю да 4 м. Мужчынскія асобіны — маніцы, жаночыя — мацёркі. Сцябло прамое, укрытае залозістымі валаскамі. Кветкі маніц у мяцёлчатых суквеццях, мацёрак — у галоўчатых. Плод — аднанасенны арэшак.

Арэал

Пашырана ў Цэнтральнай Азіі і Еўропе.

Значэнне

Лубнавалакністая, алейная і прадзільная расліна. Даюць валакно — пяньку. З насення атрымліваюць 30—35 % алею. Канапляная макуха — каштоўны корм. З кастрыцы вырабляюць паперу і будаўнічыя матэрыялы.

З 31.12.2016 года на тэрыторыі Беларусі расліна занесеная ў чорны спіс і забаронена да інтрадукцыі і (або) акліматызацыі[11].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 30. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  7. Kraskoŭski A. Bielaruskija lekarskija ziolki. Wilnia, 1921
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Рытов М. В.(руск.) бел. Русские лекарственные растения. т. I. Петроград, 1918
  10. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  11. Определен список наиболее опасных растений (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання
Катэгорыя·Тэхнічныя культуры
Катэгорыя·Каноплевыя