wd wp Пошук:

Канаверал

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Канаверал. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0} Мыс Кана́верал (англ.: Cape Canaveral от ісп.: cañaveral — «зараслі цукровага трыснягу», плаўні); у 1964—1973 гадах — мыс Кенэдзі (англ.: Cape Kennedy) — мыс на атлантычным узбярэжжы штата Фларыда, ЗША, на ўсход ад вострава Мерыт, ад якога ён аддзелены ракой Банана[en] (англ.: Banana river). Мыс з’яўляецца часткай так званага Space Coast (літаральна «Касмічнага ўзбярэжжа»), на ім размешчана станцыя ВПС ЗША «Мыс Канаверал». Паколькі мноства амерыканскіх касмічных апаратаў былі запушчаны і са станцыі, і з размешчанага на суседнім востраве Мерыт касмічнага цэнтра імя Кенэдзі, назва Мыс Канаверал ці Канаверал стала метонімам, і ёй пазначаюць абодва стартавыя комплексы. У памяць пра дасягненні ў асваенні касмічнай прасторы мысу Канаверал быў прысвоены тэлефонны код 321 (намёк на зваротны адлік перад стартам).

Акрамя базы ВПС ЗША, на мысе размяшчаюцца маяк[en] і порт[en]. Існуюць і прыродныя славутасці — лагуна Маскіта[en], рака Індыян-рывер[en], Нацыянальны заказнік дзікай прыроды востраў Мерыт[en] і нацыянальнае ўзбярэжжа Канаверал.

Гісторыя назвы

Паштовыя аддзяленні на тэрыторыі называліся Артэзія з 1893 па 1954 год; Порт-Канаверал з 1954 па 1962 год; і Кейп-Канаверал (Мыс Канаверал) з 1962 года па цяперашні час.

З 1963 па 1973 год зона таксама называлася Мыс Кенэдзі. Прэзідэнт Джон Кенэдзі паставіў мэту: высадка на Месяц. Пасля яго забойства ў 1963 годзе, яго ўдава, Жаклін Кенэдзі, прапанавала прэзідэнту Ліндану Джонсану пераназваць касмічны цэнтр. Джонсан параіў пераназваць увесь мыс. У выніку 28 лістапада 1963 года Ліндан Джонсан абвясціў, што мыс Канаверал будзе пераназваны ў мыс Кенэдзі ў гонар прэзідэнта Кенэдзі, які быў забіты шэсць дзён назад. Загад № 11129, выпушчаны 29 лістапада, таксама зацвердзіў, што Цэнтр запускаў будзе пераназваны ў Касмічны цэнтр Кенэдзі[1].

Нягледзячы на тое, што пераназванне было ўхвалена Камісіяй па тапонімах ЗША у 1964 годзе, яно не было папулярным у Фларыдзе, асабліва ў горадзе Кейп-Канаверал[en]. У 1973 годзе заканадаўчы сход Фларыды прыняў закон, які аднавіў ранейшую чатырохсотгадовую назву, камісія яго ўхваліла. Назва мыс Канаверал ізноў стала афіцыйнай з 9 кастрычніка 1973 года[1]. Сям’я Кенэдзі апублікавала пісьмовую заяву, у якой выказала сваё разуменне ў сувязі з прыняццем падобнага рашэння. Касмічны цэнтр Кенэдзі захаваў сваю назву.

Фатаграфіі

Зноскі

  1. 1 2 Spaceline.org THE HISTORY OF CAPE CANAVERAL (1959-PRESENT)(англ.) . Архівавана з першакрыніцы 4 лютага 2012. Праверана 12 верасня 2011.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Карткі мысаў з састарэлымі параметрамі
Катэгорыя·Мысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мысы ЗША
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Геаграфія Фларыды
Катэгорыя·Мысы Атлантычнага акіяна