wd wp Пошук:

Ліндан Джонсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонсан. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Ліндан Бэйнс Джонсан (англ.: Lyndon Baines Johnson; 27 жніўня 1908, Стоўнвал, штат Тэхас — 22 студзеня 1973, Стоўнвал, штат Тэхас) — 36-ы прэзідэнт ЗША ад Дэмакратычнай партыі з 22 лістапада 1963 па 20 студзеня 1969 года.

Біяграфія

Пасля сканчэння Тэхаскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1930 годзе, Джонсан працаваў дэпутатам у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1937 па 1949 год, а пасля з 1949 па 1961 год як сенатар Злучаных Штатаў, з іх два гады як лідар большасці ў Сенаце, і яшчэ два гады, як лідар сенацкай меншасці.

У 1960 годзе Джонсан пачаў кампанію за вылучэнне ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкіх выбарах. Нягледзячы на няўдачу, ён быў абраны напарнікам сенатара Джона Ф. Кэнедзі з штата Масачусетс. Разам яны выйгралі выбары над Рычардам Ніксанам, і 20 студзеня 1961 года Джонсан быў прыведзены да прысягі ў якасці віцэ-прэзідэнта. Праз два гады і дзесяць месяцаў, 22 лістапада 1963 года, Джонсан заняніў Кенэдзі на пасадзе прэзідэнта з-за забойства апошняга. Ён абраўся на поўны тэрмін на выбарах 1964 года, калі перамог над рэспубліканскім апанентам з Арызоны сенатарам Бары Голдуатэрам. Ён з’яўляецца адным з чатырох чалавек, якія знаходзіліся на пасадзе прэзідэнта і віцэ-прэзідэнта, а таксама ў абедзвюх палатах Кангрэса.

Джонсан распрацаваў заканадаўчыя акты «Вялікага грамадства», якія падтрымлівалі грамадзянскія правы, грамадскае вяшчанне, Медыкэр, Медыкейд, дапамогу адукацыі, мастацтва, гарадскога і сельскага развіцця, камунальных паслуг, а таксама «Вайны з беднасцю». Фінансуемая часткова за кошт роста эканомікі, барацьба з беднасцю дапамагла мільёнам амерыканцаў падняцца над рысай беднасці ў перыяд прэзідэнцтва Джонсана. Падпісаныя Джонсанам законапраекты аб грамадзянскіх правах забаранялі расавую дыскрымінацыю ў дзяржаўных установах, гандлі паміж штатамі, на працоўных месцах, а Закон аб выбарчых правах адмяняў пэўныя патрабаванні ў паўднёвых штатах, якія выкарыстоўваліся для пазбаўлення грамадзянскіх правоў афра-амерыканцаў. З прыняццем Закона аб іміграцыі і грамадзянства 1965 года, іміграцыйная сістэма краіны была рэфармавана і ўсё квоты па расаваму паходжанню былі выдаленыя (замененыя нацыянальнымі квотамі). Джонсан быў вядомы сваёй уладнай, часам абразівай асобай і «Джонсанавым абыходжаннем» — агрэсіўным прымусам уплывовых палітыкаў пры прасоўванні заканадаўчых актаў.

Падчас прэзідэнцтва Джонсана адбылася эскалацыя амерыканскага ўдзела ў вайне ў В’етнаме. У 1964 годзе Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю па Танкінскаму заліву, якая прадаставіла Джонсану права выкарыстоўваць ваенную сілу ў Паўднёва-Усходняй Азіі без неабходнасці прасіць афіцыйнага абвяшчэння вайны. Лік амерыканскіх вайскоўцаў у В’етнаме рэзка ўзрос, з 16 000 дарадцаў на небаявых пазіцыях у 1963 годзе да 550 000 на пачатку 1968 года, большасць з якіх удзельнічалі ў баявых дзеяннях. Амерыканскія страты выраслі, а мірны працэс аказаўся пад пагрозай. Узросшая занепакоенасць вайной стымулявала вялікі, агрэсіўны антываенны рух асабліва ва ўніверсітэцкіх гарадках у ЗША і за мяжой.

Джонсан сутыкнуўся з далейшымі праблемамі, калі летам 1965 года ўспыхнулі масавыя беспарадкі ў большасці буйных гарадоў, а ўзровень злачыннасці рэзка ўзрос, у той час як яго праціўнікі патрабавалі «закона і парадку». Негледзячы на тое, што Джонсан пачаў сваё прэзідэнцтва маючы шырокае адабрэнне, яго падтрымка рэзка ўпала, з-за непакоеннасці публікі вайной і ростам гвалту ў краіне. У 1968 году Дэмакратычная партыя апынулася на грані расколу, калі антываенныя колы асудзілі палітыку Джонсана; ён зняў сваю заяўку на паўторны ўдзел у выбарах пасля правалу на папярэдніх партыйных выбарах у Нью-Гэмпшыры. Рэспубліканец Рычард Ніксан быў абраны яго пераемнікам, а Кааліцыя новага курсу, якая дамінавала ў прэзідэнцкай палітыкі на працягу 36 гадоў, спыніла своё існаванне. Пасля таго, як ён пакінуў свой пост у студзені 1969 гада, Джонсан вярнуўся ў сваё ранча ў Тэхасе, дзе ён 22 студзеня 1973 года памёр ад сардэчнага прыступу ва ўзросце 64 гадоў.

Гісторыкі адзначаюць, што кіраўніцтва Джонсана адзначыла пік сучаснага лібералізму ў Злучаных Штатах пасля Новага курсу. Многія гісторыкі хваляць Джоннсана з-за яго ўнутранай палітыкі і прыняцця многіх важных законаў, якія датычыліся грамадзянскіх правоў, кантролю зброі, захавання дзікай прыроды і сацыяльнага забеспячэння.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118558153 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. http://mlb.mlb.com/news/article.jsp?ymd=20080801&content_id=3234575&vkey=news_chc&fext=.jsp&c_id=chc
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. Geographic Names Information System
  7. 1 2 Biographical Directory of the United States CongressGPO, 1903.
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Члены Палаты прадстаўнікоў ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Рычард Ніксан
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Тэхасе
Катэгорыя·Памерлі 22 студзеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Сярэбранай зоркай (ЗША)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Перамогі ў Другой сусветнай вайне
Катэгорыя·Прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Постаці В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Сенатары ад штата Тэхас
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Чалавек года па версіі часопіса «Time»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сенатары ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе