wd wp Пошук:

Метанімія

Метані́мія (стар.-грэч.: Μετονυμία — «перайменаванне», ад μετά — «над» і ὄνομα / ὄνυμα — «імя») — від тропа, словазлучэнне, у якім адно слова замяшчаецца іншым, якое абазначае прадмет (з’яву), які знаходзіцца ў той ці іншай (прасторавай, часовай і да т. п.) сувязі з прадметам, які пазначаецца замешчаным словам. Слова, якое замяшчае, пры гэтым ужываецца ў пераносным значэнні. Ад метафары метанімія адрозніваецца тым, што падобнасць з’яў ці прадметаў тут не мае значэння. Адной з разнавіднасцей метаніміі з’яўляецца сінекдаха. На асаблівасцях метаніміі засноўваюцца характэрныя ўласцівасці антанамазіі, перыфраза, эўфемізма.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Тропы
Катэгорыя·Семантыка