wd wp Пошук:

Жаклін Кенэдзі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Кенэдзі. Народжаная Жаклін Буўе (фр.: Jacqueline Bouvier), у першым шлюбе Кенэдзі (англ.: Kennedy), у другім Анасіс (англ.: Onassis; 28 ліпеня 1929 — 19 мая 1994) — шырока вядомая як Джэкі (англ.: Jackie) — першая ледзі ЗША з 1961 па 1963. Адна з самых папулярных жанчын свайго часу, заканадаўца мод і прыгажосці ў Амерыцы і Еўропе, гераіня свецкай хронікі. Працавала рэдактарам у некалькіх выдавецтвах.

Біяграфія

У 1951 годзе Джон Кенэдзі пазнаёміўся са сваёй будучай жонкай Жаклін Був’е. Яна адразу ўразіла яго сваёй інтэлігентнасцю і дзіўнай прыгажосцю, вылучалася на фоне іншых жанчын. 12 красавіка 1953 года адбыўся шлюб сенатара Кенэдзі і Жаклін Був’е. Маці чатырох дзяцей, з якіх выжылі толькі двое: Караліна (нар. 1957) і Джон-малодшы (1960—1999, загінуў у авіякатастрофе).

22 лістапада 1963 года ў горадзе Даласе (штат Тэхас) муж Жаклін Джон Кенэдзі — трыццаць пяты прэзідэнт дзяржавы ЗША, які ехаў разам з Жаклін у прэзідэнцкім аўтамабілі картэжа, быў смяротна паранены стрэлам з вінтоўкі і сканаў у Даласкай бальніцы.

Затым, з 1968, жонка грэчаскага мільярдэра Арыстоцеля Анасіса (да яго смерці ў 1975).

За фатаграфію аголенай Жаклін Анасіс знакаміты папарацы Рон Галела (англ.: Ron Galella) атрымаў 1.200.000 $. У 1970 годзе пад выглядам садоўніка-мексіканца, начапіўшы самбрэра і вусы і схаваўшы камеру ў тачку з дзёрнам, Галела прабраўся на дбайна ахоўны востраў — прыватную ўласнасць Анасіса і зрабіў здымак Жаклін топлес. У тым жа годзе фатаграфіі аголенай Жаклін Кенэдзі Анасіс былі апублікаваныя ў парнаграфічным амерыканскім часопісе «Hustler», што прынесла яму сапраўдны поспех.

Памерла ад раку ва ўзросце 64 гадоў.

Зноскі

  1. 1 2 Jacqueline Kennedy Onassis // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jacqueline Kennedy Onassis // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Jacqueline Lee Bouvier // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118561375 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. https://ancexplorer.army.mil/publicwmv/index.html#/arlington-national/
  6. 1 2 Kindred Britain
  7. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Першыя лэдзі ЗША
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Выпускнікі Джорджтаўнскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Ёрку
Катэгорыя·Пахаваныя на Арлінгтонскіх нацыянальных могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Каледжа Васара
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ад лімфомы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк