wd wp Пошук:

Каміль Лотак

Камі́ль Ло́так (чэшск.: Kamil Lhoták; 25 ліпеня 1912, ПрагаЧэхаславакія — 22 кастрычніка 1990, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі мастак, кніжны ілюстратар і графік.

Біяграфія

У 1923 годзе Каміль Лотак паступае гімназію імя Алаіса Ірасека ў Празе, пасля заканчэння якой, нягледзячы на жаданне працягнуць навучанне ў Акадэміі мастацтваў, па патрабаванні дзеда па бацьку ідзе на юрыдычны факультэт. Тым не менш, малады студэнт працягвае займацца маляваннем; вялікае значэнне на фармаванне Лотака як мастака аказала творчасць такіх майстроў, як Ханс Арп, Альберта Джакамеці, Макс Эрнст, Паўль Клее, Ёзэф Шыма і іншых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва.

У 1938 годзе Каміль спалучаецца шлюбам з дзяўчынай-яўрэйкай Герце Гутавай, і на наступны год арганізуецца першая персанальная выстава Каміля Лотака ў галерэі «Бофор». У 1940 годзе Лотак становіцца членам таварыства «Гутарка мастакоў». У гады вайны мастак стварае сотні работ, ён — адзін з заснавальнікаў «Групы 42», першая выстава якой адбылася ў 1943 годзе.

У 1954 годзе мастак пачынае працаваць разам з пісьменнікам Адольфам Бранальдам. Сумесна яны ствараюць кнігу-альбом «Dědeček automobil» (Дзядуля-аўтамабіль). Ілюстрацыі ў ёй былі Каміля Лотака. На наступны год яны працуюць над выпускам фільма па гэтай кнізе. У 1960-я гады Лотак ажаніўся з мадэллю Ганнай Эндрштовай. 1960—1970-я гады былі часам актыўнай мастацкай творчасці Лотака. Ён стварае карціны і ілюструе кнігі, удзельнічае ў розных выставах. У гэты перыяд у працах яго адчуваецца ўплыў мадэрнізму і оп-арта, у асаблівасці Роя Ліхтэнштэйна.

Каміль Лотак працягваў пісаць карціны аж да глыбокай старасці. Яго апошняе палатно, «Meteor padá do moře» (Метэор, які падае ў мора) датуецца 1990-м, годам смерці майстра.

Выбраныя выставы

Галерэя

Спасылкі

Зноскі

  1. Studenti pražských univerzit 1882–1945

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Мастакі XX стагоддзя
Мастакі Чэхіі
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Памерлі ў Празе
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Нарадзіліся 25 ліпеня
Мастакі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1912 годзе
Памерлі ў 1990 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Памерлі 22 кастрычніка
Нарадзіліся ў Празе
Постаці Чэхіі
Вікіпедыя:Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных