wd wp Пошук:

Оп-арт

Аптычная ілюзія Віктора Вазарэлі.

Оп-арт (англ.: Op art, скарот ад англ.: optical art — аптычнае мастацтва) — мадэрнісцкі кірунак у еўрапейскім і амерыканскім выяўленчым мастацтве (жывапісе і графіцы) 1940-1990-х гадоў. Выкарыстоўвае аптычны эфект, які ствараецца ўзорамі (пераважна чорна-белымі) на тканінах, пасудзінах і інш., радзей — на карцінах. Узнік у 1940-я гады, канчаткова аформіўся да сярэдзіны 1960-х гадоў (найперш у ЗША і Францыі). Рытмічныя камбінацыі аднародных геаметрычных фігур, ліній і колеру ствараюць ілюзію руху. Разнастайныя дэкаратыўныя элементы выкарыстоўваюцца таксама ў прыкладным мастацтве, прамысловай графіцы, плакаце і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Мастацтва мадэрнізму
Катэгорыя·Плыні і кірункі ў сучасным мастацтве