wd wp Пошук:

Камянюцкі сельсавет

Камяню́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Каменюкі.

Утвораны 14 красавіка 1964 года ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці БССР з пералічэннем у яго склад 8 населеных пунктаў (Агароднікі, Галёнчыцы, Галоўчыцы, Ганцавічы, Гарадзішча, Любашкі, Праходы і Станьковічы) Дзмітровіцкага сельсавета і 12 населеных пунктаў (Гвоздзь I, Гвоздзь II, Глыбокі Вугал, Грані, Дуброва, Лавы, Ляцкія, Падбельскія Агароднікі, Пашуцкая Буда, Рэпішча, Саладуха і Яловы Груд) Навіцкавіцкага сельсавета[1]. У 1976 годзе скасаваны хутары Дубавое і Саладуха[2]. 24 верасня 1998 года ў склад сельсавета з Дзмітровіцкага сельсавета перададзена 5 населеных пунктаў (Вілы, Гарошкаўка 1, Мшанкі, Селішча Вялікае, Селішча Малое)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1346 чалавек[4], з іх 89,7 % — беларусы, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 ліпеня 1976 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Решение Брестского областного Совета депутатов от 24 сентября 1998 г. №87 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Каменецкого района(недаступная спасылка)
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Камянюцкі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1964 годзе