wd wp Пошук:

Калос Нерона

Карціна Лоўрэнса Альма-Тадэмы «Скульптар у антычным Рыме» (1877) ілюструе працу над калосам Нерона
Размяшчэнне статуі (пазначана чырвоным пунктам) на карце Рыма.

Калос Нерона — велічэзная бронзавая статуя, якую імператар Нерон устанавіў у вестыбюлі Залатога дому Нерона, яго палацавай рэзідэнцыі ў Палаціне[1]. Статуя была спраектавана грэчаскім архітэктарам Зенадорам і дасягала 100—120 рымскіх футаў (37 м.) у вышыню (у залежнасці ад месца адкуль глядзець). Аднак, Пліній Старэйшы мяркуе, што статуя была зроблена з мармуру[2].

Пасля кіравання Нерона, імператар Веспасіян пераназваў яе ў статую бога сонца Геліяса (лац.: Colossus Solis), з-за сваёй непрыязнасці да Нерона. Імператар Адрыян заклаў каменны падмурак каля Калізея і перамясціў на яе статую[3]. Комад рэканструяваў статую ў сваю ўласную, але пасля яго смерці яна была адноўлена.

Абліцаваныя цэглай рэшткі каменнага пастамента, першапачаткова абліцаванага мармурам, прыбралі ў 1936 годзе[4]. Шматлікія эксперты перакананы, што назва Калізея пайшла менавіта ад гэтай статуі[5].

Зноскі

  1. Згадана ў Suetonius, «Nero» 31; Pliny’s Natural History XXXIV.45.
  2. Nero’s Colossus Архівавана 26 чэрвеня 2010.
  3. Augustan History, «Hadrian» 19.
  4. Nash, Ernest. 1961. Pictorial Dictionary of Ancient Rome, Volume 1. (New York: Frederick A. Praeger) p 268.
  5. Colossus_Neronis(англ.) . — в Samuel Ball Platner, Thomas Ashby. A topographical dictionary of ancient Rome.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бронзавыя скульптуры
Катэгорыя·Скульптура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма