wd wp Пошук:

Палацін

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Палацін (значэнні). Палацін (лац.: Palatinus) — адзін з сямі ўзгоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Гермал (вышыня 51 м) і Палацый (вышыня 51,2 м). Узгорак абмежаваны невялікімі далінамі Рымскага Форуму і Вялікага Цырку. Паводле падання ўзгорак абавязаны сваім імем Палесе, багіні пастухоў, у гонар якой праводзіліся Паліліі — святы ачышчэння, якія адзначалі ад часоў узнікнення Рыма.

Рымляне тоеснілі з Палацінам месца, дзе Ромул пабудаваў горад і насамрэч на ўзгорку было выяўлена самае старажытнае ў Рыме паселішча. Захаваліся рэшткі муроў так званага «Квадратнага Рыму» (8 ст. да н.э.), узведзеных, паводле падання, Ромулам. У час Рэспублікі на гэтым узгорку знаходзіліся храмы Юпітэра Віктара (пабудаваны ў 295 да н.э.), Юпітэра Статара (294 да н.э.) і інш., а таксама дамы заможных патрыцыяў, у т.л. Краса і Цыцэрона. У перыяд Імперыі тут была рэзідэнцыя імператараў, Палацін ператварыўся ў грандыёзны ансамбль імператарскіх палацаў (Палацый Аўгуста, палацы Тыберыя, Флавіяў і Септымія Севера). У Сярэднявеччы быў каменяломняй.

У 219 годзе на Палацінскім узгорку пабудаваны храм, у які сабраны ўсе святыні Рыма.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вяршыні вышынёй да 1000 метраў
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Горныя вяршыні паводле алфавіта
Катэгорыя·Сем пагоркаў Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96