wd wp Пошук:

Казімір Пацэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пацэвіч. Казі́мір Пацэ́віч (польск.: Kazimierz Pacewicz; 22 лістапада 1895, Пружаны, Гродзенская губерня, Расійская імперыя — 15 жніўня 1974, Пэнлі, Уэльс, Вялікабрытанія) — афіцэр кавалерыі войска Польскага, мастак.

Біяграфія

Сын Аўгусціна Пацэвіча і Соф’і з Галоўняў[2]. Навучаўся ў Гродзенскай гімназіі, пасля яе закрыцця скончыў гандлёвую школу ў Брэсце і працягнуў навучанне ў Гандлёвым інстытуце ў Маскве.

У 1916 годзе мабілізаваны ў артылерыйскія войскі. У 1917 годзе скончыў Міхайлаўскую акадэмію артылерыі[ru] ў Петраградзе. У студзені 1918 года далучыўся да I Польскага корпуса[pl], дзе служыў афіцэрам 2-й брыгады артылерыі. Калі корпус расфарміравалі, быў камендантам разведвальнага аддзела Польскай ваеннай арганізацыі ва Украіне.

З лістапада 1918 года — у Польскім войску[pl]. У 1920 годзе атрымаў званне паручніка. Ваяваў ва Украіне і літоўскім фронце. З 1921 служыў у 5-й дывізіі коннай артылерыі, дзе атрымаў званне капітана[3].

29 чэрвеня 1922 года[2] ажаніўся з Соф’яй з Голубаў.

Да 1924 года навучаўся ў Кракаўскай акадэміі мастацтваў пад кіраўніцтвам Ігнацыя Пянькоўскага[pl], а з 1924 года — у вядомага кракаўскага мастака Юзафа Панкевіча[4].

У 1925 годзе быў пераведзены ў ваенны рэзерв на 12 месяцаў, але на службу ўжо не вярнуўся. У снежні 1925 года выехаў з іншымі вучнямі Панкевіча ў Парыж дзеля працягу навучання, але ў 1927 годзе з прычыны хваробы жонкі вярнуўся дахаты. З 1930 года зноў жыве ў Парыжы, падтрымліваючы стасункі з Панкевічам. Удзельнічаў у выставах «Парыжскай групы польскіх пластыкаў» і ў індывідуальных выставах, у Амстэрдаме.

Другая сусветная вайна спаткала сям’ю Пацэвічаў у Парыжы, адкуль у 1940 годзе яны пераехалі ў Вялікабрытанію. Выканаў тут 30 каляровых плакатаў для альбому «Польскія ўзброеныя сілы цягам стагоддзяў», выдадзены ў 1944 годзе. Выкладаў у мастацкай школе ў Рэдынгу, працягваў маляваць і выстаўляцца ў галерэях.

Казімір памёр 15 жніўня 1974 года ў польскім шпіталі(англ.) бел. ў Пэнлі (Уэльс). Пахаваны на могілках у лонданскім прадмесці Ганерсберы[2].

Па яго смерці жонка ахвяравала вялікую частку твораў мастака розным польскім музеям[5]. У 1988 годзе Нацыянальны музей у Варшаве перадаў творы Пацэвіча са сваіх збораў Рэгіянальнаму музея(польск.) бел. ў Седльцах. Цяпер гэты музей змяшчае найвялікшую калекцыю карцінаў мастака ў Польшчы — больш за 70 карцінаў алеем[6].

Сям’я

Зноскі

  1. Kazimierz Pacewicz // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. SavoyB: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — doi:10.1515/AKL
  2. 1 2 3 Kazimierz Pacewicz (ID: psb.21422.1)(польск.) . Wielka Genealogia Minakowskiego. M.J. Minakowski (17 студзеня 2014).
  3. Zwiad. Sygnatura Kazimierz Pacewicz(польск.) . Sprzedajemy.pl Sp. z o.o. (17 студзеня 2014).
  4. Kazimierz Pacewicz, Józef Pankiewicz!!! Rarytas (numer 723296935)(польск.) . Publiczne Archiwum Allegro (14 лютага 2012).(недаступная спасылка)
  5. 1 2 Hołub-Pacewiczowa Zofia(польск.) . Zakopiański Portal Internetowy. MATinternet s.c. — Zakopane (14 лютага 2012).
  6. Malarstwo Kazimierza Pacewicza (16.VI-25.VIII.2013 r.)(польск.)  (недаступная спасылка). Wystawy i imprezy. Muzeum Regionalne w Siedlcach (17 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 24 красавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ва Уэльсе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1974 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанах
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі 15 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Афіцэры Польскай Рэспублікі (1918—1939)
Катэгорыя·Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных