wd wp Пошук:

Скача чырвоная конніца

Скача чырвоная конніца, Конніца Будзённага на маршы — карціна Казіміра Малевіча. У цяперашні момант захоўваецца ў Рускім музеі. Напісаная ў 1928—1932 гадах, дакладная дата невядомая, на шматлікія свае познія карціны Малевіч ставіў больш раннюю дату.

Гісторыя

Карціна доўгі час была адзінай з абстрактных прац мастака, прызнаваная афіцыйнай гісторыяй савецкага мастацтва, чаму спрыяла яе назва і малюнак падзей Кастрычніцкай рэвалюцыі. Малевіч паставіў на зваротным боку дату 1918 года, хоць на самай справе яна была напісана пазней.[1]

Апісанне

Карціна падзеленая на тры часткі: неба, зямля і людзі (чырвоная конніца). Шырыня зямлі і неба суадносяцца ў прапорцыі 0,618 (залатое сячэнне). Конніца з трох груп па чатырох вершніка, кожны вершнік расплываецца, магчыма конніца з чатырох шэрагаў. Зямля намаляваная з 12 колераў.[2]

З’яўленне чырвонай паласы

Згодна легендзе спачатку карціна складалася толькі з рознакаляровых гарызантальных палос. І вось нехта сказаў: «Нешта ў вас не адлюстраваны гераізм грамадзянскай вайны». Тады Казімір Малевіч на адной з гарызантальных палос гэтай карціны адным махам намаляваў чырвоную хвалістую лінію.[3]

Зноскі

  1. http://www.picture.art-catalog.ru/biography.php?id_artist=15 Архівавана 24 кастрычніка 2006.
  2. http://alestep.narod.ru/adds/lab_2.htm
  3. Салiдарнасць, Беларус, які падмануў свет
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны 1932 года
Катэгорыя·Карціны Казіміра Малевіча
Катэгорыя·Карціны 1928 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны са збораў Дзяржаўнага Рускага музея