wd wp Пошук:

Супрэматычная кампазіцыя

Супрэматычная кампазіцыя — карціна Казіміра Малевіча 1916 года.

Гісторыя

Карціна напісаная мастаком у 1916 годзе. У 191920 гадах выстаўлялася ў Маскве. У 1927 годзе Малевіч выстаўляў карціну на выставах у Варшаве, а пазней у Берліне, дзе карціна засталася пасля ад’езду Казіміра ў СССР у чэрвені 1927. Пазней карціна была перададзена нямецкаму архітэктару Гуга Херынгу, які прадаў яе музею Стэдэлік у Амстэрдаме, дзе яна захоўвалася каля 50 гадоў. Пасля яна патрапіла ў Музей сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку.

На працягу ХХ стагоддзя карціна неаднаразова выстаўлялася на розных выставах, пераважна еўрапейскіх.

У 2002 годзе дагэтуль нікому не вядомыя спадчыннікі мастака пачалі патрабаваць назад палотны свайго стрыечнага дзядулі. Ім атрымалася займець з музея «Супрэматычную кампазіцыю», якую яны неадкладна прадалі «Коммерсантъ».

Аднак у чэрвені 2004 года «Супрэматычную кампазіцыю» ізноў выставілі на гандаль — гэтым разам лонданскага аўкцыённага дому Bonhams. Тады карціна была прададзена за 734 188 англійскіх фунтаў (1 343 170 долараў).

3 лістапада 2008 года на аўкцыёне Sotheby’s у Нью-Ёрку карціна была прададзена невядомаму пакупніку за $60 002 500, стаўшы самой дарогай карцінай у гісторыі, напісанай мастаком.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Карціны 1916 года
Катэгорыя·Карціны паводле алфавіта
Катэгорыя·Карціны Казіміра Малевіча
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты