Кады́чыцы[1] (трансліт.: Kadyčycy, руск.: Кадычицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Малахавецкага сельсавета. Размешчана за 28 км на поўдзень ад Баранавіч, за 12 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 32 жыхары, 20 гаспадарак (2005).
Паводле перапісу 1897 годзе ў Востраўскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, працаваў хлебазапасны магазін.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Востраўскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі 10 аднавяскоўцаў.
Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Уцёскага сельсавета[2].