«Кавліцмаш» — дзяржаўнае станкабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснавае ў красавіку 1974 года ў Пінску (Брэсцкая вобласць) ў якасці завода вузлоў ліцейных ліній.
На 2019 год ААТ «Кавліцмаш» вырабляла:
У студзені 1971 годзе ў Пінску (Беларуская ССР) пусцілі станкабудаўнічы завод вузлоў для ліцейных ліній, які пачалі будаваць у 1971 годзе па загаду Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР. Спачатку выраблялі абсталяванне для прыгатавання фармовачных матэрыялаў і дазатараў алюмінавых стопкаў. Спецыяльнае канструктарскае бюро заводу распрацавала прылады, што дагэтуль не выпускалі ў СССР: прылады механізавання машынаў ліцця пад ціскам у складзе робатаў і маніпулятараў, прылады механізавання абрубання і зачысткі, абсталяванне заліўкі чорных і каляровых стопкаў, аўтаматычныя фармовачныя лініі. У 1975 годзе ў Пінску ўзвялі завод кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній. Гадавая магутнасць заводу склала 300 кавальска-прэсавых машынаў і 30 аўтаматычных ліній, што ўключалі: крывашыпна-каленныя чаканачныя прэсы і прэсы для халоднага выціскання металу, аўтаматы прэсавання і калібравання вырабаў з металапарашкоў, лістазгінальныя машыны з паваротнай балкай, прылады каляпрэсавага механізавання, лініі вытворчасці сетак са стальнага дроту. 18 ліпеня 1985 года Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР ухваліла Загад № 298 аб стварэнні вытворчага аб’яднання «Кавліцмаш» на аснове 2 заводаў у Пінску: завода вузлоў ліцейных ліній і завода кавальска-прэсавых аўтаматычных ліній. 14 кастрычніка 1991 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Пастанову № 385 аб перадачы прадпрыемства «Кавліцмаш» у распараджэнне Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе УП «Кавліцмаш» пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства[4].
2 сакавіка 2011 года Міністэрства прамысловасці Беларусі ўхваліла Загад № 110 аб перадачы ААТ «Кавліцмаш» у склад ВА «БелАЗ» (Жодзіна). За папярэднія 15 гадоў на «Кавліцмашы» змянілася 7 кіраўнікоў. За 2011 год прадпрыемства атрымала 115 судовых позваў па запазычанасці больш як на 14 млрд рублёў ($2,497 млн) і знаходзілася на мяжы разарэння. У чэрвені 2011 года кіраўнік «БелАЗа» Пётр Пархомчык прызначыў кіраваць «Кавліцмашам» Васіля Чакулаева і вылучыў каля 14 млрд рублёў на аўтаматызацыю цэхаў. З галаўнога прадпрыемства «БелАЗ» у Пінск перадалі выпуск лініі цыліндраў для кар’ерных самазвалаў. У выніку ў 2012 годзе вытворчасць вырасла 16-кратна. Да верасня 2013 года лік супрацоўнікаў павялічыўся ўдвая да 856 чалавек. Сярэдні ўзрост супрацоўнікаў знізіўся з 49 да 41 года за кошт маладых выпускнікоў 4 універсітэтаў Беларусі: Беларускага нацыянальнага тэхнічнага, Гомельскага дзяржаўнага тэхнічнага, Беларуска-Расійскага (Магілёў) і Палескага дзяржаўнага (Пінск). «Кавліцмаш» асвоіў выпуск 94 найменняў вузлоў для самазвалаў «БелАЗ», з іх: 25 вузлоў для самазвалаў грузападымальнасцю 130—360 тонаў, 17 дэталяў і 18 вузлоў на цыліндры падвесак для самазвалаў грузападымальнасцю 30—45 тонаў. Плошча прадпрыемства складала 30,5 гектара, з іх 8,6 га — вытворчая. Налічвалася 585 металарэжучых станкоў для такарнай, расточнай, фрэзэрнай, даўбёжнай, адразной і заточнай працы. Прадпрыемства мела гальванічную, інструментальную, электратэхнічную і гума- і пластмасаапрацоўчую вытворчасці[5].