wd wp Пошук:

Баксан

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Баксан (значэнні). Баксан (руск.: Баксан) — горад (з 1967 года) у Расіі, у складзе Кабардзіна-Балкарыі. Насельніцтва 56,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1891 годзе.

Горад размешчаны на левым беразе ракі Баксан (басейн Церака), пры выхадзе яе з гор на раўніну, па абедзвюх баках аўтастрады Растоў-на-Доне — Баку, за 24 км на паўночны захад ад Нальчыка.

Завод «Аўтазапчасць» (вытворчасць аўтамабільных глушыцеляў), завод «Лімб» (вырабы радыёэлектроннай прамысловасці), кансервавы завод, фабрыка футравых вырабаў, ткацка-трыкатажнае аб’яднанне. У наваколлях горада, вышэй па цячэнню ракі Баксан — Баксанская ГЭС.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Кабардзіна-Балкарыі
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта