wd wp Пошук:

Балкарцы

Балка́рцы (саманазва аланла) — цюркскі народ, карэнныя жыхары Паўночнага Каўказа. Жывуць пераважна ў Кабардзіна-Балкарыі (Расія). Асобныя групы балкарцаў жывуць у Турцыі і краінах Цэнтральнай Азіі. Агульная колькасць у Расіі (2010) — 112 924 чалавек.[1]

Гавораць на балкарскай мове кыпчацкай (заходняй) падгрупы цюркскай групы алтайскай сям’і. Захоўваецца нязначнае дыялектнае чляненне. Пісьмо на аснове кірыліцы. Вернікі — мусульмане-суніты.

Асноўны традыцыйны занятак — адгонная жывёлагадоўля (дробнае і буйна рагатае быдла, коні); займаліся таксама пашавым тэрасавым земляробствам, паляванне. Рамёствы: апрацоўка воўны, ткацтва (у жанчын); апрацоўка металу, скуры, драўніны (у мужчын). Традыцыйнае жытло — каменная сакля з плоскім земляным дахам альбо 2-скатным дахам.

Зноскі

  1. Всероссийская перепись населения 2010 Архівавана 15 сакавіка 2013.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Народы Расіі
Катэгорыя·Народы Каўказа