wd wp Пошук:

Зінаіда Аляксандраўна Бандарына

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бандарына. Зінаіда Аляксандраўна Бандарына (11 кастрычніка 1909, Гродна — 16 красавіка 1959, Мінск) — беларуская празаік , паэт , перакладчык[1].

Біяграфія

Нарадзілася ў сям’і настаўнікаў. Пасля школы працавала ў саўгасе «Тарасава» Мінскага раёна, у 1925—1927 загадчыцай дзіцячага сада ў Дзяржынску. Скончыла Мінскі беларускі педагагічны тэхнікум (1927). Працавала настаўнікам у беларускай школе ў сібірскім пасёлку Медзякова ў Новасібірскай вобласці (1927—1928), супрацоўнікам Гомельскай газеты «Палеская праўда» (1928—1929).

Скончыла літаратурна-сцэнарны факультэт Інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1933)[1]. Загадвала сцэнарным аддзяленнем Віцебскага кінатэхнікума (1933—1934). Скончыла аспірантуру пры Акадэміі мастацтвазнаўства ў Ленінградзе (1937), працавала на кінастудыях і тэатрах Масквы, Архангельска, Горкага.

Падчас 2-й сусветнай вайны на службе ў Чырвонай Арміі. Працавала ў часопісе «Бярозка», на Беларускім радыё (1945—1946), Доме народнай творчасці ў Гродна (1946—1948). У 1948—1950 загадчыца філіяла музея Я. Купалы ў Вязынцы. Супрацоўніца газет «Зорка», «Літаратура і мастацтва» (1950—1956). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1957). Пахавана на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

Друкавалася з 1926[1]. Аўтар зборніка вершаў «Веснацвет» (1931), зборніка апавяданняў для дзяцей «Лясныя госці» (1960), аповесцяў «Шуміць тайга» (1928), «Дыпломная работа» (1953), «Галіна Ільіна» (1959, апошнія дзве на рускай мове). Аповесць «Ой, рана на Івана…» (1956) пра дзіцячыя і юнацкія гады Я. Купалы[1].

Творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бондарина Зинаида Александровна // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 71. — 737 с.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (31):
Рускамоўныя пісьменнікі
Нарадзіліся 11 кастрычніка
Сябры літаратурнага аб’яднання «Маладняк»
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Памерлі ў 1959 годзе
Беларускамоўныя пісьменнікі
Перакладчыкі Беларусі
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў Мінску
Паэты СССР
Пісьменнікі Беларусі
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Паэты паводле алфавіта
Пісьменніцы Беларусі
Перакладчыкі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Гродне
Выпускнікі УДІКа
Нарадзіліся ў 1909 годзе
Выпускнікі Мінскага беларускага педагагічнага тэхнікума
Перакладчыкі СССР
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Паэты Беларусі
Беларускамоўныя паэты
Пісьменнікі паводле алфавіта
Перакладчыкі на беларускую мову
Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Памерлі 16 красавіка
Пісьменнікі СССР