wd wp Пошук:

Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка

Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка (АДР) (азерб.: Azərbaycan Xalq Cümhuriyyəti (AXC)) — незалежная дзяржава, абвешчаная Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман Закаўказзя[2] 15 мая (28 мая) 1918 года ў Тыфлісе ў час спынення існавання Закаўказскай Федэрацыі[3].

Азербайджанская Дэмакратычная Рэспубліка была абвешчана ў рамках населеных пераважна мусульманамі тэрыторый былога Каўказскага намесніцтва, а таксама Закатальскай акругі[4]. У перыяд з мая па кастрычнік 1918 года на большай частцы тэрыторыі АДР знаходзіліся турэцкія войскі, з лістапада 1918 года да жніўня 1919 — у Баку і ўсходняй частцы краіны знаходзіліся брытанскія войскі.

27 красавіка 1920 часці 11-й Чырвонай Арміі перасеклі мяжу АДР і 28 красавіка ўвайшлі ў Баку. АДР спыніла сваё існаванне, і была абвешчана Азербайджанская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка.

Зноскі

  1. Часть I. — Пространство Азербайджанской Республики, стр. 124. // Адресь – Календарь Азербайджанской Республики на 1920–й годь (1–й годь изданiя). Подь редакцiей А. И. Ставровскаго; Изданiе Министерства Призрѣнiя. Баку: Правительственная типографія ГАЗ «Азербайджань», 1920, 340 стр. — Репринтное издание. Ответственный за выпуск редактор: В. Бахманлы; Редактор: А. Асадзаде; Министерство Культуры и Туризма Азербайджанской Республики, Национальная Библиотека Азербайджана имени М. Ф. Ахундова. Баку: издательство «Нагыл еви», 2011, 336 стр. ISBN 9789952210736
  2. Сход ўсіх былых членаў Закаўказскага Сейма — мусульман … аднадушна вырашыў узяць на сябе кіраванне Усходнім Закаўказзем, абвясціўшы сябе Часовым Нацыянальным Саветам Мусульман Закаўказзя. Пратаколы пасяджэнняў мусульманскіх фракцый Закаўказскага Сейма і Азербайджанскай Нацыянальнай Рады 1918 — Баку, 2006, с.118 (руск.)
  3. Tadeusz Swietochowski. Russia and Azerbaijan: A Borderland in Transition. New York: Columbia University Press, 1995. ISBN 0-231-07068-3, p. 129 (англ.)
  4. Д. В. Заяц. Змены адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення саюзных рэспублік Архівавана 7 чэрвеня 2009. (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Зніклі ў 1920 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзяржавы ў гісторыі Азербайджана
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе