wd wp Пошук:

Зянон Казімір Віславух

Зянон Казімір Віславух (1727, м. Зенавіль — 1805) — мечнік берасцейскі, віцэмаршалак ВКЛ, дырэктар берасцейскіх соймікаў, дэпутат на чатырохгадовы сойм, землеўладальнік Пружанскі[2].

Біяграфія

Нарадзіўся ў маёнтку Зенавіль (сёння в. Ляжайка) на Палессі, у шляхецкае сям’і герба «Адынец» Антонія Віславуха і Яаны Косця-Збірахоўскай.

Навучаўся ў калегіўмах езуіцкім і піярскім, а затым у элітарным калегіуме ў Варшаве.

У 1750 годзе павярнуўся да Берасцейскага ваяводства каб прыняць пасаду секратара меньшае пячаткі.

У 1758 годзе стаў мечнікам берасцейскім, дыпутатам галоўнага трыбунала Вялікага Літоўскага, пазней пісарам трыбуналу скарбавага ў Мінску.

Як дэпутат Берасцейскага ваяводства на сойме канвакацыйным у 1764-м прызначаны да камісіі скарбавае Вялікага Княства Літоўскага.

У 1766 годзе пабраўся шлюбам з Ханаратаю Ажэшка гербу Караб.

Па дадзеным на 1775 год Зянон Казімір Віславух з’яўляўся ўладальнікам радавога маёнтку Віславухаў — Ляжайка (Зенавіль), што на Пружаншчыне. Валодаў маёнткам і вёскаю разам з 19 дамамі.

У 1781 годзе стаў камергерам Берасцейскага ваяводства.

У 1790—1792 гадах быў дэпутатам на сойм Чатырохгадовы ад Берасцейскага ваяводства і сааўтарам канстытуцыі 3-га мая.

Падчас афіцыйных сустрэч быў звязаны з дэмакратычнай суполкай Адама Чартарыйскага, палітычнага руху, які падтрымліваў рэформы неабходные для забеспячэння незалежнасці Рэчы Паспалітай ад Расійскай Імперыі[3].

Зноскі

  1. 1 2 Zenon Kazimierz Wysłouch // NUKAT — 2002.
  2. Zenon Kazimierz Wysłouch h. Odyniec
  3. Зянон Казімір Выслаўх (Zenon Kazimierz Wysłouch) [1727-1805]
Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Дэпутаты Сойма Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Род Віславухаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1727 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікага Сойма 1788—1792
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1805 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берасцейскім павеце
Катэгорыя·Мечнікі берасцейскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Падкаморыя берасцейскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных