wd wp Пошук:

Зыгмунт Лазінскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лазінскі. Зы́гмунт (Зі́гмунд) Лазі́нскі (польск.: Zygmunt Łoziński; 5 чэрвеня 1870, наваколле Навагрудка — 26 сакавіка 1932, Пінск) — каталіцкі святар, біскуп мінскі (19181925) і пінскі (19251932).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў семінарыю ў Санкт-Пецярбургу і Пецярбургскую духоўную рыма-каталіцкую акадэмію, дзе потым выкладаў. Святарскія пасвячэнні атрымаў 23 чэрвеня 1895 года. З-за канфлікту з царкоўнымі ўладамі двойчы (1898—1900 і 1905) быў адхілены ад пасады. У 1905 стаў пробашчам кафедральнага сабора ў Мінску. У 1905-09 зноў прафесар духоўнай акадэміі ў Пецярбургу, з 1908 — адначасова ў семінарыі. У 1909—1911 гадах суправаджаў магілёўскага біскупа Яна Цепляка ў наведванні парафій Расійскай імперыі.

2 лістапада 1917 пастаўлены біскупам на адноўленую Мінскую архідыяцэзію, рукаўскладзены ў біскупы 28 ліпеня 1918 ў Варшаве. З 14 жніўня 1918 заняў кафедру. Спрыяў усталяванню беларускай мовы ў касцёле. 6 снежня 1918 разам з Ф. Абрантовічам правёў першае беларускае багаслужэнне ў Мінску. Быў арганізатарам беларускай каталіцкай семінарыі ў Мінску (пазней пераведзена ў Навагрудак, затым — у Пінск, дзе паступова паланізавалася).

У 1920 годзе арыштаваны камуністычнымі ўладамі, 11 месяцаў правёў у маскоўскай «Бутырцы», пасля вымушаны з’ехаць у Заходнюю Беларусь.

28 кастрычніка 1925 прызначаны першым біскупам навастворанай Пінскай дыяцэзіі. Памёр у 1932 годзе ў Вялікую Суботу. Пахаваны ў крыпце кафедральнага касцёла ў Пінску.

Аўтар шэрагу брашур і артыкулаў на польскай мове.

У 2017 годзе, з нагоды 60 годдзя працэсу беатыфікацыі Зігмунда Лазінскага, гуманітарна-асветніцкае грамадскае аб’яднанне «Садружнасць Палесся» звярнулася з адкрытым лістом да каталіцкага Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з просьбай паспрыяць у больш хуткім завяршэнні працэсу беатыфікацыі. У адказе на зварот Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў вернікаў маліцца аб цудзе праз заступніцтва Слугі Божага Зігмунда Лазінскага.

Зноскі

  1. 1 2 Zygmunt Łoziński // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча, 1921—1939)
Катэгорыя·Біскупы пінскія
Катэгорыя·Памерлі ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1870 годзе
Катэгорыя·Біскупы Мінскай дыяцэзіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры крыжа Храбрых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі 26 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Рымска-каталіцкай духоўнай акадэміі