wd wp Пошук:

Зыгмунт Буйноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Буйноўскі. Зыгмунт Буйноўскі (2 лістапада 1895, Кутылова-Парысе — 5 сакавіка 1927, Тыкоцін) — польскі мастак.

Біяграфія

Вучыўся ў Акадэміі Мастацтваў у Пецярбургу, якая была шырока вядома як установа, што давала судэнтам грунтоўныя прафесійныя веды. Далей працягваў навуку ў Польскай школе мастацтваў у Кіеве пад кіраўніцтвам Конрада Крыжаноўскага, аднаго з заснавальнікаў варшаўскай школы мадэрнізму. Адукацыю перарвала Кастрычніцкая рэвалюцыя.

Бернардзінскі касцёл

У 1918 Буйноўскі прыехаў у Варшаву, дзе ўступіў у Акадэмічны Легіён, як і шмат яго ўніверсітэцкіх равеснікаў. У гэты час яго працы былі ўпершыню прадэманстраваныя шырокай грамадскасці на выставе ў штогадовым Салоне Таварыства Заахвочвання сяброў прыгожых мастацтваў («Захента») у Варшаве.

Стары замак (1926)

У ваенных дзеяннях на Шлёнску Цяшынскім быў паранены. Пасля медыцынскай рэабілітацыі скончыў школу падхарунжых і атрымаў званне падпаручыка. Падчас польска-савецкай вайны змагаўся ў радах III палка Легіёнаў і быў цяжка паранены пад Бярэзінай. Моцны стрэл у галаву з’явіўся прычынай пастаяннай інваліднасці і пазбаўлення магчымасці выканання любой працы. Пасяліўся ў Тыкоціне. У 1926 паляпшэнне здароўя дазволіла яму арганізаваць у Павільёне Гарадскога саду ў Беластоку выставу, дзе была прадстаўлена 81 праца. У тым самым годзе З. Буйноўскі зрабіў выставу ў Гродне, а таксама Варшаўскай Захенце. Памёр 5 сакавіка 1927 года, пахаваны з ваеннымі ўшанаваннямі як афіцэр польскага войска на могілках у Тыкоціне.

Творчасць

Вяртанне. Афіша выстаўкі прац Буйноўскага (Гродна, 2013)

Калекцыя твораў, выкананых на фанеры, палатне, што засталіся пасля смерці мастака, складае больш за 100 адзінак. Сярод іх можна выдзеліць шэраг выразных тэм: старажытная архітэктура, старыя стадолы, пейзажы. Творца маляваў пераважна пейзажы, матывы для якіх знаходзіў на ўсходніх межах Польшчы. Адлюстроўваў даліны рэк, самотныя дрэвы, але перад усім у яго выявах заслугоўвае ўвагі неба. Вялікую групу склалі працы з архітэктурнай тэматыкай: ён прадстаўляў касцёлы, цэрквы, сінагогі, такім спосабам звяртаючы ўвагу на шматкультурнасць усходніх межаў Польшчы. Мастацтва Зыгмунта Буйноўскага ўзыходзіць да эстэтычных традыцый майстра пейзажу Яна Станіслаўскага.

Вялікая калекцыя твораў Буйноўскага сабрана Падляшскім музеем у Беластоку. Шэраг прац з краявідамі горада Гродна маецца таксама ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі, у якім пад канец 2013 была арганізавана сумесная польска-беларуская выстаўка прац Буйноўскага пад назвай «Вяртанне».

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі 5 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Тыкоціне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мазавецкім ваяводстве