wd wp Пошук:

Зоя Валянцінаўна Белахвосцік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Белахвосцік. Зоя Валянцінаўна Белахвосцік (нар. 26 кастрычніка 1959, Мінск, БССР, СССР) — беларуская актрыса

тэатра і кіно. Народная артыстка Беларусі, заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым.

Біяграфія

Нарадзілася 26 кастрычніка 1959 года ў Мінску ў сям’і акцёра Валянціна Белахвосціка і канцэртмайстра Вольгі Глебаўны Глебавай, дачкі акцёра Глеба Глебава.

У 1982 годзе скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут па спецыяльнасці актрыса драмы і кіно[1]. На чацвёртым курсе яе навучання ёй прапанавалі сыграць ролю Паўлінкі. З-за гэтай ролі ёй прыйшлося адрасціць доўгія валасы. З гэтага моманту Зоя выконвала ролю Паўлінкі да 2000 года[2].

З 1982 года з’яўлялася актрысай Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Сыграла ў больш за 55 спектаклях. Працавала на радыё, выкладае ў Беларускай акадэміі мастацтваў[3].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў Купалаўскага тэатра 13 жніўня запатрабаваў спыніць гвалт у дачыненні да мірных грамадзян і выступіў за пералік галасоў з удзелам незалежных назіральнікаў. 17 жніўня ўладамі быў звольнены дырэктар тэатра Павел Латушка. 26 жніўня Зоя Белахвосцік разам з большасцю трупы і іншымі супрацоўнікамі тэатра звольнілася ў знак пратэсту[4].

2 кастрычніка яе звольнілі з Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дзе яна выкладала на кафедры акцёрскага майстэрства тэатральнага факультэту. На паўстаўкі яна была мастацкім кіраўніком акцёрскага курсу[5][6][7].

Ролі

Праца ў тэатры

Праца ў кіно

Узнагароды

Народная артыстка Беларусі (2018[8]), заслужаная артыстка Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Уладальніца нагруднага знака Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь «За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі»[1]. Заслужаная артыстка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы[9].

Сям’я

У шлюбе з рэжысёрам Аляксандрам Гарцуевым мае дачку Валянціну, таксама актрысу Купалаўскага тэатра.

Зноскі

  1. 1 2 Зоя Белахвосцік - фото и биография, семья, фильмография на AFISHA.TUT.BY(нявызн.) (недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 26 сакавіка 2020. Праверана 26 сакавіка 2020.
  2. Наталия КРИВЕЦ | Сайт «Комсомольской правды» Прима Купаловского театра Зоя Белохвостик: Коса, грудь, бедра - все накладное(руск.) . KP.BY - сайт «Комсомольской правды» (21 кастрычніка 2009). Праверана 26 сакавіка 2020.(недаступная спасылка)
  3. Зоя Белахвосцік. Тэарэмы натхнення Архівавана 26 лютага 2017. Людміла Грамыка. Людзі тэатру і кіно
  4. Из Купаловского театра уволены 58 актеров и сотрудников Архівавана 3 верасня 2020.
  5. Зорку Купалаўскага тэатру Зою Белахвосьцік звальняюць з Акадэміі мастацтваў Архівавана 7 кастрычніка 2020., Радыё Свабода, 2-10-2020
  6. Звезду Купаловского, актрису Зою Белохвостик увольняют из Академии искусств(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (2 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  7. Зою Белохвостик увольняют из Академии искусств(руск.)  (недаступная спасылка). Белорусский партизан. Архівавана з першакрыніцы 8 кастрычніка 2020. Праверана 3 кастрычніка 2020.
  8. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(нявызн.). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018).
  9. Тэатр імя Янкі Купалы(руск.)  // Вікіпедыя. — 2020-03-26.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 кастрычніка
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Актрысы XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1959 годзе
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Аўтаномнай Рэспублікі Крым
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў