Зомбкі[1] (польск.: Ząbki) — горад у Польшчы, за 10 км на паўночны ўсход ад цэнтра Варшавы, частка Варшаўскай агламерацыі, з усходу прымыкае да варшаўскага раёна Таргувэк. Уваходзіць у склад Валамінскага павета Мазавецкага ваяводства, утварае гарадскую гміну. Насельніцтва 35,3 тыс. чалавек (на 2018).