wd wp Пошук:

Эфы

Э́фы (Echis) — род ядавітых змей з сямейства гадзюкавых. Распаўсюджаны ў гліністых і пясчаных пустынях і паўпустынях. 5 відаў у пустынях Паўночнай Афрыкі, Паўднёва-Заходняй, Паўднёвай і Сярэдняй Азіі.

Даўжыня да 80 см. Луска па баках тулава з зубчастымі рэбрышкамі, якія пры згортванні змяі ў кольцы выдаюць характэрны шоргатавы гук. На галаве рабрыстая луска з крыжападобным малюнкам. На хвасце знізу рад шчыткоў. Афарбоўка шараватая або бураватая з малюнкам са светлых зігзагападобных палос.

Кормяцца дробнымі пазваночнымі, насякомымі, павукамі. Укус эфы можа быць смяротны для жывёл і чалавека.

Віды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гадзюкавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта