wd wp Пошук:

Аспіды

А́спіды, аспідавыя (Elapidae) — сямейства ядавітых змей атрада лускаватых.

Арэал

Найбольш вядомыя кобры, крайты, мамбы, каралавыя аспіды. Аспідавыя пашыраны ў Аўстраліі, Афрыцы, Паўднёвай Азіі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы ў тропіках і субтропіках; сярэднеазіяцкая кобра водзіцца на поўдні Сярэдняй Азіі.

Апісанне

Цела стройнае, даўжыня да 5,5 м. Афарбоўка разнастайная, стракатая. Галава ў большасці не адмежавана ад тулава, укрытая буйнымі сіметрычнымі шчыткамі. Наперадзе верхнясківічных касцей буйныя парныя ядаправодныя зубы. Яд нервова-паралітычнага дзеяння, небяспечны для жывёл і чалавека.

Класіфікацыя

На верасень 2018 года ў сямейства ўключаюць 3 падсямействы і 56 родаў[1]:

Спосаб жыцця

Жывуць на зямлі і дрэвах. Кормяцца грызунамі, жабамі, яшчаркамі, іншымі змеямі.

Большасць жывародныя.

Ахова

Некаторыя віды ахоўваюцца.

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Аспіды
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта