wd wp Пошук:

Вужовыя

Вужовыя (Colubridae) — сямейства змей.

Самае вялікае сямейства рэптылій, якое ўключае больш за палову прадстаўнікоў падатрада змей. Уваходзіць 7-8 падсямействаў, больш за 200 родаў, каля 1700 відаў (больш за 60 % сучасных змей).

Пашыраны на ўсіх кантынентах, акрамя Антарктыды. Наземныя, рыючыя, дрэвавыя, паўводныя і водныя. Найбольш вядомыя: вуж звычайны, мядзянка, полазы (жаўтабрухі полаз), змяя-страла, змеі-яйцаеды.

Даўжыня ад 10 да 350 см. Выгляд і афарбоўка разнастайныя. Цела ўкрыта зверху аднароднай гладкай або рабрыстай луской, знізу брушнымі шчыткамі. Зубы шматлікія, у некаторых заднія верхнясківічныя больш буйныя і злучаны з ядавітай залозай. Зрэнка, як правіла, круглая. Развіта толькі правае лёгкае, левае можа быць рудыментарнае або наогул адсутнічае.

Кормяцца беспазваночнымі і дробнымі пазваночнымі. Здабычу душаць або паядаюць жывой.

Большасць вужовых яйцакладныя, ёсць яйцажывародныя.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Вужовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта