wd wp Пошук:

Змеявік

Змеяві́к[4] (Bistorta) — род кветкавых раслін сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae). Налічвае каля 30[4] відаў.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам, звычайна змеепадобнай формы. Сцёблы прамастойныя. Лісце простае, завостранае на канцах, чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы. Сцябловае лісце з невялікімі ліставымі пласцінкамі на кароткіх чаранках, з доўгімі похвамі. Прыкаранёвае — буйное і на доўгіх чаранках. Кветкі ружовага або ружова-белаватага колеру, у гронкападобных суквеццях. Плод — сухі арэшак трохграннай формы.

У змеявіка жывароднага (Bistorta vivipara) кветкі ніжняй часткі суквецця відазменены ў клубеньчыкі, служачыя вегетатыўнаму размнажэнню[4].

Распаўсюджанне

Расліны роду распаўсюджаны ў Паўночным паўшар’і, пераважна ў горных раёнах Азіі.

Гаспадарчае значэнне

Лекавыя, таніданосныя (у кветках да 25 % дубільных рэчываў[4]), меданосныя і дэкаратыўныя расліны[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Звесткі пра род Bistorta у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. 1 2 3 4 5 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Драсёнавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак