wd wp Пошук:

Звераўшчына

Зве́раўшчына[1] (трансліт.: Zvieraŭščyna, руск.: Зверовщина) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчана за 32 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцх вядома з 16 стагоддзя. У 1599 годзе фальварак і вёска ў Слонімскім павеце ВКЛ.

У 1886 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Мінскай губерні, працавала школа.

З 1921 года ў складзе Польшчы.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 30 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3].

Насельніцтва

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Жамчужненскі сельсавет
Населеныя пункты Баранавіцкага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы