wd wp Пошук:

Запыціў

Запыціў (укр.: Запитів) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе Каменка-Бугскага раёна Львоўскай вобласці Украіны, ўваходзiць у склад Львоўскай агламерацыі.

Геаграфія і транспарт

Паселішча размешчана за 10 км на паўночны ўсход ад Львова на трасе Кіеў-Львоў-Чоп. Да раённага цэнтра — горада Камянка-Бугская — 27 км, да цэнтра Львова — 20 км, да львоўскай аб’язной аўтадарогі — 6 км. Каля паселішча забудоўваецца аднайменнае катэджнае мястэчка.

У мястэчку функцыянуе чыгуначная станцыя, якая была адкрыта аўстра-венгерскімі ўладамі 18 кастрычніка 1909 г. пры адкрыцці чыгуначнага руху на лініі Львоў (Підзамчэ) — Стаяніў — граніца з Расійскай імперыяй. Спыняюцца толькі прыгарадныя цягнікі. Чыгуначная камунікацыя прадстаўлена чатырма парамі штодзённых дызель-цягнікоў да станцый Львоў, Сакаль, Стаяніў і Ковель.

Прыгарадныя, міжгароднія аўтобусы і маршрутныя таксі спалучаюсь Запыціў з Паўночным аўтавакзалам Львова (Аўтастанцыя № 2), вул. Багдана Хмяльніцкага, раёнам Збоішчы і рынкам «Галіцкае скрыжаванне».

Гісторыя

У падатковым рэестры за 1515 г. паведамляецца аб немагчымасці атрымання дзяржавай падаткаў з сяла праз ягонае спусташэнне валахамі і татарамі.

Асобы

Галерэя

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Кам’янка-Бузькага раёна
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Львоўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных