wd wp Пошук:

Задашчэнне

Задашчэ́нне[1] (трансліт.: Zadaščennie, руск.: Задощенье) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі МінскАсіповічы.

Гісторыя

Пад уладай Расійскай імперыі

Карта ваколіц Шацка 1927 года, на якой пазначана вёска Задашчэнне (Задашчаньне).

У 1816 г. уласнасць Аскеркаў.

Паводле перапісу 1897 г. дзейнічала царква і хлебазапасны магазін.

На пачатку 20 ст. уяўляла сабою шматлюдную вёску Шацкай воласці Ігуменскім павеце Мінскай губерні.

Паводле перапісу 1917 г. побач знаходзіліся тры вёскі: Задашчэнне-1, 46 двароў, 236 жыхароў; Задашчэнне-2, 94 двароў, 522 жыхары; Задашчэнне-3, 34 двары, 173 жыхары.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года Забалоцце была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У 1918 г. адкрылася працоўная школа 1-й ступені, у якой на 1922 г. было 30 вучняў.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

З 20.08.1924 да 16.07.1954 г. цэнтр Задашчэнскага сельсавета, у 1954—1960 гадах у складзе Слабадскога сельсавета, з 1 красавіка 1960 года ў складзе Шацкага сельсавета[2].

На пачатку 1930-ых гг. праведзена калектывізацыя

На 1933 г. быў калгас «Асілак», працавала кузня і ганчарны завод.

У часе Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 г. да 3 ліпеня 1944 г. акупіравана нямецкімі войскамі. Загінула 300 жыхароў.

Вядомыя асобы

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт За́дашань, м.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Итоговые данные перепеси населения Республики Беларусь 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Шацкі сельсавет