wd wp Пошук:

Загрос

Загрос

Загрос (перс.: زاگرۆس) — горная сістэма ў Іране, на паўднёвым захадзе Іранскага нагор’я. Даўжыня 1600 км, шырыня 200—300 км, пераважная вышыня 2000-3000 м, найбольшая (г. Зердкух) — 4548 м.

Геалогія і рэльеф

Скальная сістэма з 15-20 паралельных хрыбтоў, якія працягнуліся з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і падзелены падоўжнымі і папярочнымі вузкімі каньёнападобнымі цяснінамі і катлавінамі. Невялікія ледавікі. Складзена пераважна з вапнякоў і сланцаў мезазою і кайназою. Пашыраны карст. У цэнтральнай частцы і на паўночным усходзе агаляецца дамезазойскі фундамент з вялікімі салянымі купаламі. Радовішчы нафты. У паўночна-заходніх адгор’ях бярэ пачатак рака Кызылузен.

Клімат і расліннасць

Дуб Quercus brantii ў Загросе

Клімат субтрапічны, сухі. Пераважаюць горна-пустынныя ландшафты. У міжгорных катлавінах азёры, саланчакі, аазісы (фінікавая пальма, цытрусавыя, вінаград). Заходняя частка сярэдняга пояса найбольш вільготная (лясы і рэдкалессі з дубу, вязу, клёну і інш.); вышэй — альпійскія лугі і нізкарослая хмызняковая расліннасць. Дуб Quercus brantii займае больш за 50 % лясоў Загроскага ляснога раёна і з’яўляецца самым важным відам дрэў Загроса[1]. Сярод жывёл закаўказскі горны баран.

Зноскі

  1. M. Heydari Plant species in Oak (Quercus brantii Lindl.) understory and their relationship with physical and chemical propertiesof soil in different altitude classes in the Arghvan valley protected area, Iran(нявызн.) (недаступная спасылка). Caspian Journal of Environmental Sciences, 2013, Vol. 11 No.1, pp. 97~110 (2013). Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2015. Праверана 10 April 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Горы Ірана
Катэгорыя·Горныя сістэмы Азіі