wd wp Пошук:

Заблудаўская друкарня

«Евангелле навучальнае» (1568—1569) Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца

Заблудаўская друкарня была заснаваная на сродкі вялікалітоўскага гетмана Рыгора Хадкевіча ў 1568 годзе.

Паўстала ў маёнтку Рыгора Хадкевіча ў мястэчку Заблудаў Гарадзенскага павета Вялікага Княства Літоўскага (цяпер у Польшчы). У ёй працавалі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.

У 1568—1569 было надрукаванае «Евангелле навучальнае» — зборнік гутарак і павучанняў з тлумачэннем евангельскіх тэкстаў, тутсама быў змешчаны першы друкаваны твор старажытнай усходнеславянскай літаратуры — «Слова на Ушэсце» Кірылы Тураўскага[1]. Да нашага часу захаваліся 44 асобнікі выдання.

Пасля ад’езду Пятра Мсціслаўца ў Вільню Іван Фёдараў выдаў у Заблудаўскай друкарні «Псалтыр з часаслоўцам» (15691570; зберагліся 3 асобнікі), змясціўшы ў ёй Пасхалію ў табліцах.

Выданні вызначаліся прыгожай арнаментыкай, застаўкамі, канцоўкамі, ініцыяламі. Выкарыстоўваліся гравюры, падаваліся выходныя звесткі. Заблудаўскія выданні пасля неаднаразова перавыдаваліся ў ВКЛ.

Друкарня спыніла сваю дзейнасць у 1570 годзе ў сувязі з грамадска-палітычнымі ўмовамі, якія ўскладніліся пасля ўтварэння Рэчы Паспалітай.

27 мая 2005 у гонар першадрукароў Заблудава быў адкрыты помнік з надпісамі па-польску і па-царкоўнаславянску[2].

Зноскі

  1. Максім Карповіч. Архіўная копія(нявызн.) (недаступная спасылка). Асобы. Беларускае кола. Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2012. Праверана 23 верасня 2012.
  2. Аляксандр Вярбіцкі Помнік першадрукарам // «Ніва». — 5 чэрвеня 2005. — № 23, 2560.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Заблудаў
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1568 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1570 годзе
Катэгорыя·Друкарні Вялікага Княства Літоўскага