wd wp Пошук:

Заберазь

За́беразь[1] (трансліт.: Zabieraź, руск.: Заберезь) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Бакштаўскага сельсавета.

Гісторыя

У XVII — XVIII ст. вёска ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства.

3 1795 г. у складзе Расійскай імперыі. У сярэдзіне XIX ст. у Бакштаўскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні, адносілася да Бакштаўскага казённага таварыства, дзяржаўная ўласнасць. У 1861 г. 330 рэвіскіх душ. Паводле перапісу 1897 г., 157 двароў, 1221 жыхар, дзейнічалі царква, жаночая царкоўна-прыходская школа, карчма. Акрамя земляробства жыхары займаліся сплавам лесу па рэках Бярэзіна і Іслач. У 1905 г. 1102 жыхары, 1022 дзесяціны зямлі, у 1909 г. 205 двароў, 1491 жыхар.

У 1-ю сусветную вайну вёска знаходзілася ў прыфрантавой зоне. Часткова была спалена.

3 1921 г. вёска (39 жылых дамоў, 93 гаспадарчыя пабудовы былі часова прыстасаваны пад жыллё, 689 жыхароў) у Бакштаўскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы.

3 12 кастрычніка 1940 г. веска (242 двары, 1200 жыхароў), цэнтр Заберажскага сельсавета Юрацішкаўскага раёна. Дзейнічалі пачатковая школа, крама.

З ліпеня 1943 г. да ліпеня 1944 г. у вёсцы базаваўся Юрацішкаўскі падпольны РК КП(б)Б. У 1979 г. на доме, дзе ён знаходзіўся, устаноўлена мемарыяльная дошка.

У 1949 г. у вёсцы створаны калгас «Бальшавік». 3 16 ліпеня 1954 г. у Бакштаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 840 жыхароў, у 1986 г. 217 двароў, 495 жыхароў. Пасля ў складзе калгасу імя У. І. Ульянава. Працавала бібліятэка, крама.

Насельніцтва

Інфармацыя для турыстаў

Славутыя землякі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Бакштаўскі сельсавет (Іўеўскі раён)
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна