wd wp Пошук:

Жлобінская седлавіна

Тэктанічныя структуры Беларусі

Жлобінская седлавінатэктанічная структура ў Беларусі (Гомельская вобласць), падзяляе Беларускую і Варонежскую антэклізы і з’яўляецца перамычкай паміж Аршанскай упадзінай і Прыпяцкім прагінам.

Мае асіметрычную будову: паўночны яе схіл з’яўляецца досыць спадзістым, а паўднёвы ўяўляе сабой сістэму ступенчатых разломаў. Даўжыня 50 км, шырыня 45 км. На захадзе мяжуе з Бабруйскім пахаваным выступам Беларускай антэклізы, на поўначы — з Аршанскай упадзінай, на ўсходзе — з Суражскім пахаваным выступам, на поўдні з Гарадоцка-Хацецкай тэктанічнай ступенню (некаторыя даследчыкі адносяць яе да глыбока пахаванай часткі Жлобінскай седлавіны) Прыпяцкага прагіну.

Крышталічны фундамент у межах седлавіны залягае на глыбіні ад -650 да -900 м. Платформавы чахол складзены пераважна з рыфейскіх і вендскіх адкладаў, якія перакрываюцца сярэднедэвонскімі, юрскімі, мелавымі, палеагенавымі, неагенавымі і антрапагенавымі ўтварэннямі.

Пачатак фарміравання Жобінскай седлавіны ў познім пратэразоі. Блізкі да сучаснага выгляд яна набыла ў канцы герцынскага этапу. У палеазоі і да сярэдняга мезазою на тэрыторыі седлавіны пераважалі ўзыходныя тэктанічныя рухі. У жывецкі час дэвонскага перыяду, юрскім, мелавым, палеагенавым перыядах раён падвяргаўся адмоўным тэктанічным рухам і быў неглыбокім морам. Ад неагену да антрапагену ўключна тэрыторыя Жлобінскай седлавіны ўзвышаецца над узроўнем мора і з’яўляецца месцам намнажэння кантынентальных асадкаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Усходне-Еўрапейская платформа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэктоніка Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара