wd wp Пошук:

Бабруйскі пахаваны выступ

Тэктанічныя структуры Беларусі

Бабруйскі пахаваны выступ — прыўзняты блок фундамента ў крайняй усходняй частцы Беларускай антэклізы. Прымеркаваны да злучэння Прыпяцкага прагіну, Аршанскай упадзіны і Жлобінскай седлавіны на паўднёвым усходзе Мінскай і паўднёвым захадзе Магілёўскай вобласцей.

Распасціранне субшыротнае, даўжыня 130 км, шырыня 20—50 км, па перыметры абмежаваны глыбіннымі разломамі. Фундамент на глыбіні (у абсалютных адзнаках) ад 0,2 км (у раёне Бабруйска) да 0,7 км. Платформавы чахол (магутнасць 350—700 м) утвораны познепратэразойскімі, сярэднедэвонскімі, юрскімі, мелавымі, часткова палеагенавымі і неагенавымі і паўсюдна чацвярцічнымі адкладамі. Сфарміраваны ў асноўным у герцінскі этап.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалогія Мінскай вобласці
Катэгорыя·Геалогія Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Беларуская антэкліза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак