wd wp Пошук:

Жан Марэ

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Марэ.

Жан Марэ (фр.: Jean Marais, сапраўднае імя Жан Альфрэд Вілем-Марэ (фр.: Jean Alfred Villain-Marais); 11 снежня 1913 — 8 лістапада 1998) — знакаміты французскі акцёр

, а таксама пастаноўшчык, празаік , мастак, скульптар

, славуты каскадзёр.

Біяграфія

Граў у прыгодніцкіх фільмах гераічныя ролі смелых і адважных персанажаў; пастаянна знаходзячыся ў выдатнай фізічнай форме, сам выконваў розныя трукі, біўся на шпагах, ездзіў на кані, скакаў з вокнаў і з мастоў. Рэжысёры спецыяльна кампанавалі кадры так, каб было бачна, што трук выконвае сам акцёр. Меў выключна выйгрышную фактуру — магутны гарманічны атлетычны целасклад, мускулістыя рукі і ногі, смелы і мужны твар з ярка выяўленымі валявым рысамі. У сваіх лепшых ролях даваў рамантычныя, ідэальныя вобразы рыцараў ці авантурыстаў без страху і заганы, людзей несакрушальнага духу, праведных і верных да мозгу касцей.

Нягледзячы на ашаламляльны поспех у гледачак, быў геем. Вядомы шматгадовым творчым і любоўным саюзам з пісьменнікам, паэтам і рэжысёрам Жанам Както, з якім Марэ пазнаёміўся ў 1937 годзе і быў разам каля 25 гадоў.

Пабла Пікаса, убачыўшы некаторыя раннія скульптурныя творы Марэ, здзівіўся, як чалавек з такім талентам скульптара «траціць свой час на нейкія здымкі ў кіно і працу ў тэатры».

Зноскі

  1. 1 2 3 Fichier des personnes décédées Праверана 4 кастрычніка 2021.
  2. Bibliothèque nationale de France Jean Marais (1913–1998) — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Jean Marais
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Jean Marais // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118577433 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Скульптары XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Канах
Катэгорыя·Пісьменнікі XX стагоддзя
Катэгорыя·Скульптары Францыі
Катэгорыя·Скульптары паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Кандарсэ
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Акцёры Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Францыі
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шэрбуры
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных