wd wp Пошук:

Жалезная пагада

Жалезная пагада ўзімку.

Жалезная пагада (кіт. трад. 鐵塔, спр. 铁塔 , піньінь: tiětǎ; Тета) — васьмігранная трынаццаціярусная цагляная пагада будыйскага храма Ю Го ў кітайскім горадзе Кайфэн. Пабудавана ў 1049 г., мае вышыню 56,88 метраў і з’яўляецца адным з цэнтральных помнікаў архітэктуры дынастыі Сун, сталіцай якой быў Кайфэн.

Пабудова збудавана на месцы 120-мятровай драўлянай пагады, якая абрынулася ад удару маланкі. Пры будаўніцтве выкарыстоўвалася да 50 разнавіднасцяў паліванай цэглы, якая мае спецыфічны металічны адліў, адкуль і пайшла назва. Сцены пакрыты разьбой, якая адлюстроўвае Буду, манахаў, спевакоў, танцораў і драконаў. Пад карнізамі падвешаны 104 званы, якія пазвоньваюць пры наймалым павеве ветра. Унутры пабудовы — шрубавая лесвіца і фрэскі з ілюстрацыямі да класічнага рамана «Падарожжа на Захад».

Пагада вытрымала 38 землетрасенняў і 6 паводак Жоўтай ракі, адна з якіх разбурыла ў 1847 г. усе прылеглыя храмавыя пабудовы.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Пагады
Катэгорыя·Архітэктура Кітая
Катэгорыя·Імперыя Сун
Катэгорыя·Будыйскія храмы і кляштары Кітая
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Горад Хэнань
Катэгорыя·Правінцыя Кайфэн